Дзякуй за працу!

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

518

Дарагія хлебаробы!

Жніво 2017 года паспяхова завершана. Работа яго ўдзельнікаў ужо стала старонкай працоўнага летапісу Нясвіжчыны.

Сёння я гавару словы самай шчырай удзячнасці кожнаму, хто добрасумленна і адказна працаваў на зямлі, зрабіў усё магчымае, каб вырасціць і сабраць такі знакавы для раёна  ўраджай: з плошчы  22022 га пры ўраджайнасці 65,1 ц/га намалочана 143394,8 тоны зерня. У поўным аб’ёме, 16 тысяч тон, выкананы даведзены раёну план паставак харчовага збожжа дзяржаве.

Вынікі работы хлебаробаў — гэта наш гонар. Яны дасягнуты напружанай працай, воляй і прафесіяналізмам усіх земляробаў раёна: механізатараў, камбайнераў, вадзіцеляў, спецыяліс-таў, кіраўнікоў.

Упэўнены, што працаўнікі сельскагаспадарчай нівы будуць і далей сваімі здабыткамі славіць нашу любую Нясвіжчыну, зробяць усё магчымае, каб з добрымі паказчыкамі  завяршыць сельскагаспадарчы год і ўнесці важкі ўклад ва ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу Міншчыны і Беларусі.

Вялікі дзякуй вам, дарагія хлебаробы, за вашу добрасумленную працу!

Жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця і радасці. Няхай пануюць мір і згода ва ўсіх сем’ях, у грамадстве і на зямлі!

І.І. КРУПКО,

старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.