“Гарадзея” будзе з кармамі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Механізатар ААТ “Гарадзея” Мікалай Яшэня сёлета адзначае своеасаблівы юбілей — спаўняецца 15 гадоў, як ён працуе ў гэтым сельгаспрадпрыемстве. Мікалай Мікалаевіч трывала ўвайшоў у спіс лепшых работнікаў гаспадаркі — адказны, добрасумленны, ён стараецца любую работу выканаць так, каб за яе не было сорамна. Цяпер механізатар убірае кукурузу на сілас на кормаўборачным камбайне “Ягуар-830”, каля якога ўчора і быў зроблены здымак. У дзень ён праходзіць каля 15 гектараў, здрабняючы ад 500 да 600 тон масы ў залежнасці ад ураджайнасці і ўмоў надвор’я.

— Пры добрым надвор’і, — гаворыць з усмешкай мой суразмоўца, — працаваць адно задавальненне. Ды і ў любым выпадку, упэўнены, што бу-дзем з кармамі!

DSC03478

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.  

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.