…І музычныя віншаванні

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Падчас уборачнай кампаніі на тэрыторыі  гаспадарак раёна аматарскія калектывы ўстаноў культуры выступалі з невялікімі музычнымі віншаваннямі перад удзельнікамі жніва для падтрымкі іх маральнага духу і баявого настрою. Месцы для выступленняў  агітбрыгад  былі самыя  розныя: збожжаток, палявы стан, збожжасховішча, мехдвор.  Артысты радавалі хлебаробаў   песнямі і гумарэскамі, зараджалі пазітыўным настроем.

016

Самым актыўным  удзельнікам  агітбрыгад на працягу ўжо некалькіх гадоў з’яўляецца   народны ансамбль песні “Ланская бяседа”  Ланскага СДК (на фота), які ў час уборачнай кампаніі-2017 даў каля 20 канцэртаў у ААТ “Лань-Нясвіж”. Яго  выступленні заўсёды яркія і рознахарактарныя. Разам са старшынёй прафкама сельгаспрадпрыемства Галінай Салавей калектыў пад кіраўніцтвам Таццяны Мароз наведаў палі і збожжатакі гаспадаркі. Па просьбах удзельнікаў жніва  артысты выконвалі народныя і жартоўныя беларускія песні,  узгадвалі музычныя нумары з рэпертуару ансамбля “Бяседа” і братоў Радчанка. Кожнае выступленне “Ланскай бяседы” завяршалася словамі шчырай падзякі творчаму калектыву.

Кацярына ШУСТАЛ,

вядучы спецыяліст дзяржаўнай установы культуры

“Раённы цэнтр культуры”.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.