…І нарыхтоўваюць драўніну

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Нясвіжскім доследна-вытворчым лясніцтве працуюць 25 чалавек, у т.л. 10 вальшчыкаў лесу, 2 трактарысты. Работы хапае. Так, у бягучым годзе пасаджана 18,1 гектара лясных культур, з іх дуб заняў 5,4 га (раскінуўся малады гай у раёне вёскі Вялікая Ліпа).

Вальшчык лесу Валерый Несцер, лесаруб Мікалай Казакоў,  трактарыст Пётр Верамейчык

Вальшчык лесу Валерый Несцер, лесаруб Мікалай Казакоў,
трактарыст Пётр Верамейчык

На плошчы 56 га праведзены рубкі догляду  маладняку. На 130 гектарах — рубкі  прамежкавага карыстання, дзе  нарыхтавана больш за 2,5 тысячы кубаметраў драўніны. Аднак з ліпеня гэты від лесагаспадарчай дзейнасці спынены ў сувязі з неабходнасцю весці суцэльныя санітарныя рубкі. Прычынай стала ўсыханне хвойных  лясоў, павелічэнне такіх плошчаў. Так, суцэльныя  санітарныя рубкі былі  праведзены больш чым на 20 гектарах, нарыхтавана  каля 5 тысяч кубаметраў драўніны. Выбарачныя  санітарныя рубкі зроблены  больш чым на 30 гектарах, нарыхтавана больш за  тысячу кубаметраў драўніны.

Вялікая работа праведзена і праводзіцца па ўтрыманні дэндрапарку. Рабочыя  лясніцтва паднавілі  ранейшую сетку сцяжынак, стварылі новыя. Скошваюць  травяністую расліннасць, добра-ўпарадкуюць тэрыторыю.

Трактарыст Уладзімір  Калевіч

Трактарыст Уладзімір Калевіч

Майстар лесу Мікалай Новік

Майстар лесу Мікалай Новік

— Многае робім па ахове лесу, папярэджанні пажараў, — расказвае ляснічы Віктар Бабко. — Усе мерапрыемствы на пажаранебяспечны перыяд былі распрацаваны з гаспадаркамі, тэхніка  знаходзілася ў поўнай гатоўнасці. У гэтым годзе лясных пажараў не было.

Летась работнікі Нясвіжскага лясніцтва  шмат папрацавалі разам са сваімі калегамі ў Смалявіцкім раёне на  ліквідацыі наступстваў урагану, на ачышчэнні бураломаў і пасадцы маладога лесу. За актыўны ўдзел у гэтай  акцыі ляснічы Нясвіжскага ляс-ніцтва Віктар  Бабко адзначаны нядаўна Граматай Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.

Напярэдадні свайго  прафе-сійнага свята нашы  землякі таксама атрымалі ўзнагароды. Ляснік Іван Ёдзік  удастоены Ганаровай  граматы Міністэрства лясной гаспадаркі  Рэспублікі Беларусь. Віктару Бабко прысвоена званне  “Ляснічы 2 класа”. Ляснік  Аляксандр Капытка і трактарыст Уладзімір Калевіч адзначаны Ганаровымі граматамі  дзяржаўнай лесагаспадарчай  установы “Клецкі лясгас”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Здымкі прадастаўлены Нясвіжскім лясніцтвам.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.