Канструктыўна і дакладна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У канферэнц-зале Нясвіжскага райвыканкама адбыўся прыём грамадзян па асабістых пытаннях, які правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня праўлення СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман.

Да сенатара звярнуліся 3 чалавекі. Кожны іх зварот дэталёва разгледжаны з удзелам кіраўнікоў тых арганізацый і службаў, у кампетэнцыю якіх уваходзіць іх рашэнне. Большасць праблем, якія ўзніклі ў жыхароў раёна, адносіліся да сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі: падымаліся тэмы ўтрымання дарог, добраўпарадкавання, прадастаўлення жылля і іншыя.

Усе звароты ўзятыя на кантроль, яны будуць разгледжаны ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны, а грамадзянам дадзены афіцыйныя адказы.

Дзмітрый Яшчанка.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.