Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Пад гукі любімых песень

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 01.09.2017

Традыцыйны канцэрт у рамках Дзён сельскай культуры ў чарговы раз аб’яднаў аматараў песні ў гарадскім парку.

Творчыя калектывы Сноўскага цэнтра культуры радавалі несвіжан і гасцей горада сваім майстэрствам. А чаму б і не паслухаць у вольны час  добрыя песні, як, напрыклад, урачыстую  «Вітальную» ці «Будзь здаровы, гаспадар». Зладжанае, прафесійнае  выкананне  выклікае ў слухачоў добрыя эмоцыі і  ўдзячныя апладысменты. А калі песні знаёмыя, любімыя, то ўвогуле прымаюцца на «ўра». Ну, каго пакіне раўнадушным   «Хутаранка», якую на адным дыханні праспявалі Аляксей Дунчанка і Юлія Коўш?! На вышыні былі і салісты Уладзімір Прыгун, Алена Даманькова, Уладзімір Парэйка і Юрый Шарапа. Вялікую радасць атрымалі  гледачы ад папуры, у якім гучалі  рэтра-шлягеры —  многія з задавальненнем падпявалі. Варта аддаць належнае вядучаму канцэрта Аляксею Дунчанку — сваім запалам  і весялосцю ён «заводзіў» усіх. А паколькі канцэрт праходзіў у Дзень будаўніка, ён павіншаваў з прафесійным святам  несвіжаніна Станіслава Давідоўскага (фота 2) — чалавека дастойнага і працавітага, які прымаў удзел у будаўніцтве  СШ № 4 г. Нясвіжа, жылых дамоў і іншых аб’ектаў раёна.



Фота 1

Фота 1

Сваімі ўражаннямі ад канцэрта падзяліліся Надзея і  Вячаслаў Гапановічы (фота 1), адданыя аматары мастацкай творчасці:

—       Мы не прапускаем ніводнага канцэрта па нядзелях. Сёння нам вельмі спадабалася выступленне народных ансамбляў «Вяночак» і «Акцэнт». Яно і не дзіўна, бо артысты вопытныя, таленавітыя, рэпертуар падабралі  цікавы і разнастайны. Лічым, у гэтым ёсць вялікая  заслуга кіраўніка  калектываў, аўтара  многіх песень Тамары Прыгун.  Вабяць вока і прыгожыя касцюмы выканаўцаў. Слухаць і глядзець — адно задавальненне.

Фота 2

Фота 2

Раіса ХВІР.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!