Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 12 °C

Пад звон налітых каласоў і мерны гул камбайнаў…

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 08.09.2017

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў нашым раёне сёлета займалі 22022 гектары. На іх уборцы было задзейнічана 117 камбайнаў. Сярэдняя нагрузка на адзін склала 188 га. Найбольш нізкая яна была  ў ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная  станцыя” (68 га) і ААТ “17 Верасня” (150 га). Найбольш высокая  — у ААТ “Лань-Нясвіж” (258 га).

Каб сёння шырэй узнавіць карціну жніва, мы  прааналізавалі аператыўныя зводкі райсельгасхарчу, якія кожную раніцу  паступалі з гаспадарак. І пройдзем зараз па асноўных вехах гэтай важнейшай сельскагаспадарчай кампаніі, каб яшчэ  раз адчуць тое напружанне, той тэмп, якія ўзрасталі з кожным жнівеньскім днём. Бо за імі стаіць вялікая праца хлебаробаў — камбайнераў, меха-нізатараў, вадзіцеляў, электрыкаў, паляводаў, спецыялістаў, кіраўнікоў гаспадарак. Не было нікога раўнадушнага да лёсу ўраджаю.



113

Пачатак  жніва ў раёне паклалі хлебаробы ААТ “Лань-Нясвіж”. 18 ліпеня камбайны  таварыства выйшлі на ўборку  азімага ячменю, які займаў тут 92 гектары. А стартам добрай і важнай справы  стала свята “Зажынкі”, атрыбутам якога былі першы зажыначны сноп, духмяны каравай, святое бла-славенне, душэўныя песні і цёплыя словы ў добры шлях.

25 ліпеня да ланцаў далучы-ліся працаўнікі ЗАТ “1 Мая”, зжаўшы ў гэты  дзень першыя 11 гектараў, і ДП “ЭБ “Свеклавічная”, дзе пробны выезд камбайнаў адмеціўся 2,5 гектара ўбранай нівы.

Так склаліся сёлета ўмовы надвор’я, што паспела збажына на два тыдні пазней леташняга, і гэта трохі ўносіла пэўную трывогу. Бо ўжо прывыклі рана сеяць, рана ўбіраць. І калі летась па стане на 26 ліпеня ў раёне было ўбрана 6536  гектараў збожжавых і зернебабовых (29 % да плана),  то сёлета на гэту дату — 167,5 га (0,8 %).

Пачатак жніўнага сезона быў складаным. Няўстойлівае надвор’е, частыя дажджы не-не ды запавольвалі працу, то пад вечар скарачаючы рабочы дзень, то з раніцы  прымушаючы камбайнераў чакаць, каб абветралі пасевы. Але ўборка паступова набірала абароты. Па меры гатоўнасці коласа  ў справу ўключаліся іншыя  гаспадаркі. 27 ліпеня ў поле выйшлі камбайны ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, зжаўшы першыя 14 га азімай трыцікале, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (24 га азімай трыцікале), ААТ “Юшавічы” (11 га яравога ячменю і 5 га азімай пшаніцы).

А 28 ліпеня раённымі “Зажынкамі”, якія прайшлі ў ААТ “Нясвіж-скія Астроўкі”, быў дадзены афіцыйны  старт жніву-2017 на Нясвіжчыне.

31 ліпеня ўборку пачалі ААТ “17 Верасня”, СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Сейлавічы”, ААТ “Гарадзея”. На раніцу 1 жніўня па раёне было ўбрана  1310,9 га (6 % да плана), пры ўраджайнасці 47,4 ц/га. 1 жніўня  прыступілі да ўборкі ААТ “Новае жыццё”, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная  станцыя”, РУП “Доследная навуковая  станцыя па цукровых бураках”. 2 жніўня ўключыліся  ААТ “Грыцкевічы” і ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”. Такім чынам, ужо ўсе сельгаспрадпрыемствы Нясвіжчыны вялі ўборку збожжавых. Дзённы  аб’ём выкананай работы ўпершыню перавысіў 1000 гектараў — было зжата  1062,6 га. А дзённы намалот збожжа дасягнуў амаль 6 тысяч тон (5797,7 т). Сярэдняя ўра-джайнасць  узнялася да 51,8 ц/га, у т.л. у “Снове” — 86,7 ц/га, у “Грыцкевічах” — 70,6 ц/га.

Раён 2 жніўня пачаў продаж збожжа дзяржаве. Першую машыну харчовай пшаніцы на Гарадзейскае  збожжапрыёмнае прадпрыемства даставіў вадзіцель ААТ “Гарадзея” Вікенцій Гурын.

На наступны дзень, 3 жніўня, тэмпы ўборкі паскорыліся. Камбайнеры раёна занеслі на свой рахунак яшчэ 1076,7 га, дзённы намалот давялі да 6087,2 тоны. Вырасла і ўраджайнасць — 53 ц/га. Рабочы дзень 4 жніўня закончыўся з асаблівым паказчыкам: у раёне ўсяго было ўбрана звыш 5 тысяч гектараў збажыны. 6 жніўня вечарам ЗАТ “1 Мая” першым пераступіла “экватар”: з 1980 гектараў убрана 1153 (58 %). У гэты ж дзень снаўчане давялі ўраджайнасць да 92,5 ц/га. А вечарам 7 жніўня — новы падарунак: валавы намалот у раёне перавысіў 50 тысяч тон, дакладней — сабралі 55290,2 тоны. Сярэдні выхад зерня з гектара падняўся да 59,2 ц.

Вечар 8 жніўня адрапартаваў: усяго  раён убраў звыш 10 тысяч гектараў збажыны; дзённы намалот перавысіў 10 тысяч тон. Ура-джайнасць дасягнула ўжо 60,4 ц/га, найбольшай  яна была ў “Снове” (94,5 ц/га) і “Новым жыцці” (85,4 ц/га).

Шчыра папрацавалі камбайнеры 9 жніўня — і быў пяройдзены “экватар”: у раёне зжата 12376,1 га (56,2 %). Ураджайнасць яшчэ “падрасла” — 61,3 ц/га, у т.л. у “Снове” стала 96,2, у “Новым жыцці” — 87,6, у “Грыцкевічах” — 74,4 ц/га.

Найвышэйшай за ўсю ўборку агульнай штодзённай  выпрацоўкай камбайнаў — зжалі  1639,2 гектара пасеваў — адмеціўся дзень 10 жніўня.  Праўда, летась раніцай 11 жніўня  мы ўжо ведалі, што ўборка збожжавых завершана, а сёлета  наперадзе чакала яшчэ 8007 гектараў. Да ўсеагульнага задавальнення, усталяваліся  цудоўныя летнія дні, і збожжаўборачны канвеер функцыянаваў без збояў. Напружанне, вядома, давала аб сабе знаць, але стомленасць людзей кампенсавалася радасцю, задавальненнем: перад жняяркай камбайна  схіляліся выпаўненыя каласы, у бункер сыпалася цяжкае бурштынавае зерне. Падчас масавай уборкі надвор’е ўжо спрыяла хлебаробам. У гэтым нашаму рэгіёну пашанцавала. Бо весткі з Віцебшчыны прымушалі сціскацца сэрца: бесперапынныя дажджы 23 і 24 жніўня проста залілі  ўсё, на палі было не заехаць. А там, дзе збожжаўборачныя камбайны  рызыкнулі ўключыцца ў работу, дзяжурылі трактары, каб выцягнуць іх, калі ўзнікне патрэба.

12 жніўня вечарам хлебаробы Нясвіжчыны выйшлі на новы рубеж: намалочана больш за 100 тысяч тон збожжа.

16-га пераступілі рубеж уборачнай плошчы ў 20 тысяч га.

Перад хлебаробамі ставілася задача дабівацца максімальнай штодзённай прыбаўкі ўбранай плошчы. Цікава, як гэта выглядала ў нас. Так, раён, як гаварылася  вышэй, максімум выдаў 10 жніўня — 7,4 % ад неабходнага. Найбольшую прыбаўку паказала  за 11 жніўня ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — 14,4 %. У яго і другі паказчык — 13,6 % за 10 жніўня. У той жа дзень Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя дабавіла 12,7 %, столькі ж было 6 жніўня. На высокі дзённы паказчык выходзілі: ЗАТ “1 Мая” — 10,3 % за 10 жніўня, ААТ “Гарадзея” — 10,1 % за 13 жніўня, СВК “Агракамбінат Сноў” — 9,5 % і ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 9,3 % за 8 жніўня, ДП “ЭБ “Свеклавічная” — 9,4 % за 10-га, ААТ “Лань-Нясвіж” — 9,1 % за 13-га, РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках” — 9,9 % за 7 жніўня.

Першымі закончылі жніво працаўнікі ЗАТ “1 Мая” і “Агракамбінат Нясвіжскі”.

19 жніўня ўборка збожжавых і зернебабовых была завершана ў раёне поўнасцю. Намалочана 143394,8 тоны зерня. Кожны гектар даў па 65,1 цэнтнера. Па 96,4 ц/га  сабралі ў СВК “Агракамбінат Сноў”, па 94,4 ц/га — у ААТ “Новае  жыццё”, па 82,9 ц/га — у ААТ “Грыцкевічы”, па 70,5 ц/га — у ААТ “17 Верасня”.

Услед за збожжаўборачнымі камбайнамі на палі прыйшлі прэс-падборшчыкі. Трактары звозілі салому, вызвалялі плошчы для новых работ: унясення ўгнаенняў, ворыва, сяўбы азімага рапсу.

Цікава, як жа выглядае ўраджайнасць у разрэзе культур? Так, пшаніца азімая ў сярэднім дала па 72,9 ц/га, у т.л. у “Новым жыцці” — 107,9 ц/га, у “Снове” — 98,5 ц/га, у “Грыцкевічах” — 94 ц/га. Пшаніцы яравой сабралі з                     1 га 55,8 ц, найбольш (63,4 ц/га) — у Нясвіжскай  сортавыпрабавальнай станцыі. Ураджайнасць азімай трыцікале  па раёне — 64,5 ц/га, у “Снове” — 101,6 ц/га, “Грыцкевічах” — 97,3, “Новым жыцці” — 95,8 ц/га, яравую трыцікале вырошчвалі толькі ў РУП “Доследная навуковая станцыя па  цукровых бураках” — 56,7 ц/га. Азі-мы ячмень — толькі ў ААТ “Лань-Нясвіж”  (41 ц/га). Яравы ячмень даў па 57,3 ц/га, найбольш — у “Снове” (85,3), “17 Верасня” — 81, “Новым жыцці” — 72,8 ц/га. Кожны гектар азімага жыта даў 61,8 цэнтнера зерня, найбольш — у ААТ “17 Верасня”  (70,6 ц/га).

Раніцай 21 жніўня стала вядома: раён паспяхова справіўся з дзяржзаказам па продажы збожжа. На 100 % ён выкананы  па пшаніцы харчовай (прада-дзена 16 тысяч тон), на 104 % — па ячмені піваварным  (1768,7 т).

На збожжавай ніве было шырока разгорнута індывідуальнае спаборніцтва. 7 жніўня  ў раёне ўшаноўвалі першых тысячнікаў. Усе чацвёра — з СВК “Агракамбінат Сноў”. Гэта старшыя камбайнеры Аляксандр Грынаш і Дзмітрый  Васінкевіч, вадзіцелі  Леанід Вялічка і Сяргей Браусевіч.

Па стане на 10 жніўня наперад па намалоце выйшаў Сяргей  Касцюкевіч са “Снова”, які  ўтрымліваў лідарства некалькі  дзён. Затым сваіх таварышаў перагнаў снаўчанін Сяргей Вайняк. Яго прозвішча так і засталося ў першым  радку спіса ўдзельнікаў жніва да канца ўборкі. Сяргей Уладзіміравіч — адзіны на Нясвіжчыне, чый намалот збожжа ў фізічнай вазе перавысіў 3 тысячы тон. Ён на камбайне “Лексіён-760” зжаў 325 га, сабраўшы 3134,1 тоны зерня ў фізічнай вазе. У раёне таксама 18 экіпажаў-двухтысячнікаў. 53 экіпажы намалацілі звыш тысячы тон збожжа.

Трэба адзначыць, што разам з вопытнымі камбайнерамі ўдзел у жніве бралі маладыя  механізатары. Гэта — Андрэй     Вялічка са “Снова”, Аляксандр Каховіч, Аляксандр Лазовік і Вячаслаў Галавацкі з ААТ “Гара-дзея”, Сяргей Чычко з ААТ  “Лань-Нясвіж”, Сяргей  Саленік з ААТ “Новае жыццё”, Ігар Есіс з ААТ “Юшавічы” і іншыя.

Сапернічалі і вадзіцелі: хто болей даставіць збожжа з поля на ток? Напрыклад, па стане на 8 жніўня першым быў Віталь Мамонька з СВК “Агракамбінат Сноў”, затым некалькі дзён лідзіраваў снаўчанін Сяргей Брау-севіч, вечарам 11 жніўня  на першае месца выйшаў яго зямляк Леанід Вялічка. 13-га пальма першынства аказалася ўжо ў руках Дзмітрыя Міклашэвіча, а на наступны дзень — у Мікалая Клімовіча з гэтай жа гаспадаркі. Мікалай Міхайлавіч на аўтамашыне МАЗ-6501 перавёз у фізічнай вазе 3371,4 тоны збожжа — гэта  лепшы паказчык па раёне. Усяго сярод вадзіцеляў — 8 трохтысячнікаў, 6 двухтысячнікаў, 47 чалавек перавезлі больш за тысячу  тон збожжа.

За рулём некаторых аўтамабіляў таксама працавала  моладзь: Андрэй Чурак, Леанід Вялічка, Яўген Басарановіч, Віталь Мамонька, Віктар Пячкоўскі і Аляксандр Палхоўскі з СВК “Агракамбінат Сноў”, браты Мікалай і Дзмітрый  Зянько, Сяргей Зянько з ААТ “17 Верасня”, Яўген Слабко і Яўген Матус з ААТ “Новае жыццё”, Сяргей Кунік з ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, Аляксандр Дзенісевіч з ААТ “Юшавічы”, Станіслаў Жыгулін з ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” і іншыя.

На дапрацоўцы зерня лепшы паказчык — у аператараў збожжасушылкі S-628 з СВК “Агракамбінат Сноў” Сяргея Якаўца і Мікалая Рэута. Яны прасушылі 13151 тону. Добра папрацавалі таксама звенні ААТ “Новае жыццё”, дзе старшыя аператары — Аляксандр Карачун і Анатоль Казляк, звяно ААТ “Гарадзея”, дзе старшы аператар — Іван Яцкевіч…

Вось і здаў працоўную вахту залаты жнівень, перадаў яе не менш рупліваму верасню. Прыйшоў час падвесці раённыя вынікі жніва — шырока, святочна, пад музыку і песні. Што і будзе зроблена сёння на раённых “Дажынках-2017” у аграгарадку Аношкі.

Са святам, хлебаробы!

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!