Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Правіць дажынкі старонка мая

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

8 верасня                               аг. Аношкі

14.00 — 14.45

Пастраенне святочнай калоны

Яна ўключае зводны духавы аркестр, 6 пераможцаў  уборачнай кампаніі нясуць сцяг “Дажынак”, а хлопцы ў  нацыянальным адзенні — сімвал “Дажынак”, дзяўчаты нясуць святочныя караваі, галоўны Нясвіжскі каравай  едзе на спецыяльнай падстаўцы.

У калоне таксама — моладзь Нясвіжчыны,  удзельнікі дзіцячага  танцавальнага калектыву, творчыя мастацкія калектывы раёна. Калона накіроўваецца да імправізаванай глядзельнай залы, дзе сядзяць пераможцы жніва, кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў.



15.00

Гучыце, фанфары!

Уручэнне святочнага караваю і апошняга дажыначнага снапа старшыні Нясвіжскага райвыканкама Івану Крупко.

Уручэнне караваяў кіраўнікам райсельгасхарчу  і сельгаспрадпрыемстваў, святарам.

Зварот старшыні райвыканкама Івана Крупко  да прысутных са словамі  віншавання з нагоды  паспяховага завяршэння жніва, са  словамі падзякі за шчырую, добрасумленную працу. Уручэнне ўзнагарод пераможцам  раённага жніва-2017.

Узнагароджванне лепшых працаўнікоў нясвіж-скай нівы прадстаўнікамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Падвядзенне вынікаў конкурсу караваяў  сельгаспрадпрыемстваў.

Працуе выстава майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва горада і раёна. На тэрыторыі  Аношкаўскага  НПК дз/сад-СШ аформлена выстава работ  вучняў школ горада і раёна.

Працуюць гандлёвыя кропкі.

Увазе прысутных будзе прадстаўлена  канцэрт-ная праграма фіналістаў прафсаюзнага  конкурсу “Новыя імёны  Беларусі” і зорак беларускай  эстрады ў рамках рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі  “Мы — разам!”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!