Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 8 °C

“Слоў маіх сухая лістота…”

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 29.09.2017

Уладзімір Маякоўскі — адзін з самых вядомых савецкіх паэтаў. Яго біяграфію ў агульных рысах ведае кожны школьнік. Мы ж спынімся на менш вядомых фактах жыцця паэта. І, напэўна, нагадаем, у першую чаргу, аб тым, што Уладзімір Уладзіміравіч быў не толькі паэтам, а яшчэ і мастаком… І, па меркаванні некаторых даследчыкаў, карціны яго былі не горшымі, чым мастакоў-сімвалістаў і футурыстаў, якія пісалі ў той час у маладой краіне. І ўся трагічнасць асобы Маякоўскага ўзводзіцца якраз да меркавання літаратурных і мастацкіх крытыкаў: што ён выбраў не той творчы шлях, што быццам бы пісаў карціны паэт куды лепш, і, магчыма, калі б ён зрабіў выбар у бок выяўленчага мастацтва, то і не было б трагедыі, якой скончылася яго жыццё.



7707820

Таксама не кожны ведае, што Уладзімір Маякоўскі стаяў ля вытокаў рэкламы СССР, пісаў выдатныя плакаты і лозунгі, рэкламныя вершы. Патрэбна сказаць, што за гэты занятак яго даволі жорстка крытыкавалі паэты, якія лічылі, што ён займаецца не сваёй справай.

Разыходзяцца меркаванні крытыкаў і ў пытанні, ці мелі п’есы Уладзіміра Уладзіміравіча дастатковую літаратурную складаючую, але драматургія аўтара мела водгук у грамадстве. А што датычыцца больш пазнейшых сатырычных яго п’ес “Клоп”, “Лазня” — яны былі сустрэты крытыкамі вельмі холадна, што, мяркуецца, таксама магло быць адной з кропляў, якія пад-штурхнулі паэта да самазабойства.

Але куды большае значэнне і ўплыў на лёс паэта мела яго асабістае жыццё. З біяграфіі Маякоўскага мы ведаем, што ён не быў абдзелены ўвагай супрацьлеглага полу. І, як гэта часта бывае ў творчых людзей, каханне нашага героя было трагічным і незразумелым грамадству. Лілія Брык — імя галоўнай музы паэта, якой ён прысвяціў свае творы, нават тыя, што пісаў яшчэ да знаёмства з ёю ў 1915 годзе. Жанчына даволі грэбліва, па ўспа-мінах кола знаёмых Маякоўскага, адзывалася як пра яго самога, так і пра яго творчасць. Разам з тым, ён не мог з сабою нічога зрабіць, цярпеў паво-дзіны сваёй каханай і сям’я Брык жыла доўгі час якраз на грошы паэта.

Для перакладу я абраў твор,  прысвечаны Ліліі Брык і напісаны ў 1916 годзе. Калі чытаю яго, мяне, да прыкладу, перапаўняюць розныя пачуцці: бачна і вялікае каханне Маякоўскага, і яго адчайныя  спробы зрабіць адносіны з каханай лепшымі, разам з тым, з радкоў верша вынікае, што паэт ужо тады разумеў пра немагчымасць светлай будучыні ў гэтым рамане.

 

Дым табачный воздух выел.

Комната —

глава в крученыховском аде.

Вспомни —

за этим окном

впервые

руки твои, исступленный, гладил.

 

Сегодня сидишь вот,

сердце в железе.

День еще  —

выгонишь,

может быть, изругав.

В мутной передней долго не влезет

сломанная дрожью рука в рукав.

 

Выбегу,

тело в улицу брошу я.

Дикий,

обезумлюсь,

отчаяньем иссечась.

Не надо этого, дорогая,

хорошая,

дай простимся сейчас.

 

Все равно

любовь моя —

тяжкая гиря ведь —

висит на тебе,

куда ни бежала б.

Дай в последнем крике выреветь

горечь обиженных жалоб.

 

Если быка трудом уморят —

он уйдет,

разляжется в холодных водах.

Кроме любви твоей,

мне нету моря,

а у любви твоей и плачем

не вымолишь отдых.

 

Захочет покоя уставший слон —

царственный ляжет

в опожаренном песке.

Кроме любви твоей,

мне нету солнца,

а я и не знаю, где ты и с кем.

 

Если б так поэта измучила,

он

любимую на деньги б и славу выменял,

а мне

ни один не радостен звон,

кроме звона твоего любимого имени.

 

Завтра забудешь,

что тебя короновал,

что душу цветущую любовью выжег,

и суетных дней взметенный карнавал

растреплет страницы моих книжек…

 

Слов моих сухие листья ли

заставят остановиться,

жадно дыша?

Дай хоть

последней нежностью выстелить

твой уходящий шаг.

Владимир МАЯКОВСКИЙ.

 

 

Тытунёвы дым паветра выеў.

Пакой —

глава ў кручаныхоўскім пекле.

Прыгадай,

як першы раз

тады я

рукі гладзіў твае — сам дзіўна памерклы.

 

Вось сёння сядзіш

і сэрца ў жалезе.

Дзень шчэ —

прагоніш,

калі б крычма крычаў.

У мглістай пярэдняй ледзьве залезе

рука, што трэмар раструшчыў, у рукаў.

 

Выбягу,

на двор цела кіну я.

Дзікім,

вар’ятам

адчайна стаўшы ўраз.

Не, толькі не гэта,

адзіная,

бо развітацца нам наблізіўся час.

 

Каханне маё,

бы гіра прыкрая —

як ні бяжы,

на табе вісіць

горам.

Мне крыкам апошнім дазволь выкрыкнуць

скаргаў пакрыўджаных цяжкую горыч.

 

Як нялёгкай працай быка змораць —

ваду ён знойдзе,

там, дзе б’юць крыніцы.

Каханне тваё —

ёсць маё мора,

дыхнуць якога

не магу і ніцма.

 

Спакою захоча ўжо стомлены слон —

ляжа, як цар,

у пяску груду.

Без твайго кахання

няма  мне сонца,

а я й не ведаю, цябе ці знайду.

 

Калі так паэта змучыла б,

ён

каханую на грошы, славу  вымяняў,

мне ж

ні адзін так не радасны звон,

акром звону імя твайго любімага.

 

Забудзешся, як

цябе каранаваў,

сваю душу як выпаліў каханнем,

марных цяжкіх дзён гучны карнавал

раскідае лісты маіх выданняў.

 

Слоў маіх сухая лістота ці

заставіць запаволіцца назнарок?

Апошняй пяшчотай

дазволь высветліць

твой сыходзячы ўдалеч

чароўны крок.

Пераклад Андрэя КОЗЕЛА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!