Сувязям — мацнець

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Індыя прапанаваў прэм’ер-міністру Індыі Нарэндра Модзі «стварыць у Беларусі —  на шляху перасячэння з усходу на захад і з поўдня на поўнач — навукова-тэхналагічны індустрыяльны парк, дзе будуць створаны самыя выгадныя ўмовы для інвесціравання і дзе індыйскія кампаніі разам з іншымі сусветнымі кампаніямі, калі будзе такое жаданне, змогуць размяшчаць сваю вытворчасць і рэалізоўваць тавары і паслугі на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрасаюза».

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што па выніках візіту дасягнута дамоўленасць па пытаннях павелічэння паставак у Індыю ка-лійных угнаенняў, прымянення беларускіх напрацовак у развіцці ініцыятывы ўрада Індыі «Разумныя гарады», праграмы «Кваліфікаваная Індыя», абмеркаваны сумесныя праекты ў галіне навукі, культуры, турызму і іншых сферах.

«Мы таксама абмеркавалі, і ў нас ёсць зрухі ў пытанні выкарыстання крэдытнай лініі ў памеры $100 млн., якая была прапанавана Індыяй у 2015 годзе для рэалізацыі сумесных праектаў у Беларусі», — сказаў Нарэндра Модзі.

Індыя мае сувязі з Беларуссю і ў фармаце ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку ЕАЭС, а таксама ў рамках развіцця праекта міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач-Поўдзень».

Нарэндра Модзі акцэнтаваў увагу і на сферы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, інавацый і новых тэхналогій, дзе ў Беларусі набыты значны вопыт па шэрагу напрамкаў. Разглядаецца магчымасць стварэння цэнтра дэманстрацыі тэхналогій у Індыі, дзе будуць прадстаўлены і беларускія напрацоўкі.

Яшчэ адзін бок — партнёрства паміж Індыяй і Беларуссю ў галіне развіцця навыкаў, прафадукацыі. Беларусь з’яўляецца актыўнай удзельніцай індыйскай праграмы тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва.

У ходзе афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў Індыю дасягнуты шэраг двухбаковых дамоўленасцей. Падпісаны праграма супрацоў-ніцтва паміж урадамі дзвюх краін у сферы культуры на 2018 — 2020 гады, мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Міністэрствам павышэння кваліфікацыі і прадпрымальніцтва Індыі аб супрацоўніцтве ў сферы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Міністэрствам па справах моладзі і спорту Індыі па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы мала-дзёжнай палітыкі. Заключаны мемарандум паміж Беларускім дзяржаўным канцэрнам па нафце і хіміі і Міністэрствам нафты і прыроднага газу Індыі аб супрацоўніцтве ў нафтагазавым сектары. Бакі таксама падпісалі пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і дабрабыту фермераў Індыі аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі ад 16 красавіка 2007 года.

Заключаны дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Нацыянальнай акадэміяй навук Індыі, а таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй і Індыйскім саветам сельскагаспадарчых даследаванняў (ICAR) па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі і даследаванняў для сельскай гаспадаркі.

Былі падпісаны мемарандумы і пагадненні ў іншых сферах.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.