Будзе песня, будзе слава,
Дый пашана не міне,
Калі родная дзяржава
Будзе з хлебам на стале!
Шырока і ўрачыста адзначылі ў мінулую суботу ў СВК “Агракамбінат Сноў” свята “Дажынкі-2017”. Было сказана шмат добрых і цёплых слоў, уручана шмат узнагарод і прэмій. Прыгожа ліліся песні, якія праслаўляюць Радзіму, беларускую зямлю, духмяны хлебны каравай, нястомныя рукі працаўнікоў.
Сноўская зямля аддзякавала хлебаробам за ўсе старанні. З 2415 гектараў збожжавых намалочана 23272,7 тоны зерня. Кожны гектар даў па 96,4 цэнтнера — гэта самы высокі паказчык у раёне, і адзін з лепшых — у вобласці і рэспубліцы.
Акрамя таго, яшчэ 4964 тоны збожжа было сабрана на землях, што агракамбінат арандуе ў Клецкім раёне. У выніку валавы збор дасягнуў больш за 28 тысяч тон.
На свяце падвялі вынікі не толькі жніва, а ўсіх важнейшых палявых сельгасработ.
Сёння наш фотарэпартаж — пра “Дажынкі” ў аграгарадку Сноў.
Духмяныя хлебныя караваі прымаюць ганаровыя госці свята — старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і яго першы намеснік, старшыня райсельгасхарчу Анатоль Драгавец
Кіраўнік раёна Іван Крупко ўручае Падзяку старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта галоўнаму аграному
СВК “Агракамбінат Сноў” Аляксандру Шаманаву
Старшы камбайнер
Сяргей Вайняк заняў 1 месца ў гаспадарцы і ўзнагароджаны Ганаровай граматай праўлення і прафкама СВК “Агракамбінат Сноў”
Член Савета Рэспублікі старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман уручае прэмію механізатару Уладзіміру
Кастоўскаму, які шчыра працаваў на сяўбе кукурузы
і прэсаванні саломы
Старшы камбайнер
Іван Касцюкевіч заняў 1 месца ў гаспадарцы сярод
камбайнераў 2-й групы
і ўзнагароджаны Ганаровай граматай праўлення
і прафкама
СВК “Агракамбінат Сноў”
Андрэй Чурак (на фота)
прыйшоў у СВК “Агракамбінат Сноў” тры гады назад,
адслужыўшы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
Яму даверылі працу
на аўтамашыне. І малады
вадзіцель стараўся і стараецца ўсе заданні выконваць
добрасумленна. Сёлета
на аўтамашыне МАЗ-6501
перавёз ад камбайнаў 3316 тон збожжа, заняў першае месца сярод маладых вадзіцеляў гаспадаркі і другое —
сярод усіх сваіх калег,
што былі заняты на адвозцы зерня. Ён атрымаў на свяце
дажынак Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага
райвыканкама і Ганаровую
грамату праўлення і прафкама сельгаспрадпрыемства.
Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага райвыканкама было ўручана таксама
старшаму камбайнеру
Уладзіміру Яфімчыку
Старшы камбайнер
Сяргей Гаргун прэміраваны кіраўніцтвам гаспадаркі
за добрасумленную працу
На “Дажынках” было шматлюдна. Святкавалі і дарослыя, і дзеці
Мікалай Радаман уручае прэмію Валянціне Пагуда,
загадчыку склада ў Друцкаўшчызне
Аператар
збожжавай сушылкі
Сяргей Якавец
узнагароджаны
Ганаровай граматай
праўлення і прафкама
сельгаспрадпрыемства.
У складзе звяна
з двух чалавек
ён прасушыў на
S-628 13151 тону збожжа
Слесары
Сяргей Якубовіч
і Андрэй Гацко,
механізатар
Раман Рудніцкі
атрымалі
на свяце прэмію
сельгаспрадпрыемства.
Яны выбралі працу ў сельскай гаспадарцы і ніколькі
не шкадуюць аб гэтым
Вось яны, працаўнікі сноўскіх палёў: добрасумленныя, кампетэнтныя, майстры сваёй справы
Пераможцам жніва-2017, усім хлебаробам Сноўшчыны, гасцям “Дажынак” падарылі свае выступленні аматары сцэны — прадстаўнікі творчых калектываў Сноўскага сельскага цэнтра культуры, а таксама сталічныя артысты
Дзмітрый ЯШЧАНКА.
Похожее