Успыхнуў музыкай яскравай дажынак зорны карагод

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў ААТ “17 Верасня”  займалі сёлета 1346 гектараў. Намалочана 9483,2 тоны  збожжа — па 70,5 цэнтнера з гектара. На ўборцы было  задзейнічана 9 камбайнаў. І завершана яна ў сціслыя  тэрміны — хлебаробы працавалі дружна, зладжана.

Фота 1

Фота 1

Аб гэтым і гаварыў на дажынках дырэктар акцыянернага  таварыства Андрэй Коктыш, дзякуючы за добрасумленнасць і высокі прафесіяналізм. На ўра-джай працавалі многія і многія рабочыя і спецыялісты — на падрыхтоўцы глебы, унясенні ўгнаенняў, сяўбе, апрацоўцы пасеваў хімпрэпаратамі, уборцы —  і падчас дажынак дырэкцыяй былі прэміраваны, згодна з умовамі спаборніцтва, 150 чалавек.

Першае месца сярод старшых камбайнераў заняў Ігар  Аглашэвіч (фота 3), які на камбайне “Лексіён-550” убраў 215,2 га і намалаціў 1504,2 тоны збожжа. Акрамя таго, на яго рахунку і 141,6 тоны намалочанага алейнага насення рапсу. На другім месцы — Сяргей Каленік (фота 4). Ён камбайнам “КЗС-1218” зжаў 191,4 га, намалаціў 1338,2 т збожжа, а таксама 128,6 т рапсу і 6,67 т насення  шматгадовых траў. На трэцім месцы — сямейны экіпаж у складзе  Юрыя Клаўсюка і яго сына  Дзмітрыя (на фота 2 — з дырэктарам ААТ Андрэем Коктышам). Яны на камбайне “КЗС-10К” убралі 162,8 га, намалацілі 1138,2 т збожжа.

Фота 2

Фота 2

Фота 3

Фота 3

Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа ў лідары выйшаў Ігар Зянько. На аўтамашыне МАЗ-5551 перавёз 1554,9 тоны зерня і 134 т насення рапсу. Другім прызёрам стаў яго сын — Мікалай Зянько, перавёзшы  1609 тон збожжа.  Працаваў на адвозцы збожжа і Дзмітрый Зянько, старэйшы брат Мікалая (усе яны — на фота 6).  Дарэчы, гэта сямейная дынастыя — гонар  сельгаспрадпрыемства. Некалі Іван Платонавіч Зянько заваяваў   гонар і пашану, працуючы на трактары, у 1977 г. быў узнагароджаны  ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Яго эстафету пераняў сын Ігар — спачатку быў трактарыстам, а пасля службы ў арміі  вярнуўся ў родную гаспадарку шафёрам. І ўжо сваім сынам — Дзмітрыю і Мікалаю — стаў добрым прыкладам. Абодва юнакі пасля службы ў арміі селі на МАЗы. Маюць свае сем’і. Атрымалі ад акцыянернага таварыства дамы сядзібнага тыпу.

На трэцім месцы — вадзіцель Станіслаў Грыцкевіч (фота 8), на  рахунку якога 1477,9 т збожжа і 37,9 т рапсу.

Зерне своечасова  дапрацоў-валася. Так, сушылку КЗСВ-40Ш-Г абслугоўвалі аператары Часлаў Бука і Мікалай Грушнік. Дапрацавалі яны 5177,76 тоны.

Сёлета ва ўмовы спаборніцтва была ўведзена новая  намінацыя — “Самы дысцыплінаваны” — для ацэнкі работы старшых камбайнераў і вадзіцеляў на адвозцы збожжа з поля на ток і ад сушылкі. Задача новаўвядзення — матываваць людзей на добрасумленную працу. Якасць работы вызначалі галоўны аграном і брыгадзіры, якія былі замацаваны  за камбайнамі. Такім чынам, сярод старшых  камбайнераў пераможцам у гэтай намінацыі выйшаў Сяргей Каленік, сярод вадзіцеляў — Ігар Зянько.

Фота 4

Фота 4

Фота 5

Фота 5

Фота 6

Фота 6

Фота 7

Фота 7

Фота 8

Фота 8

На ўборцы саломы было адзначана звяно механізатараў  пад кіраўніцтвам агранома  Яўгена Казакова (фота 7). Пад яго пастаянным кантролем салому  цюкавалі, звозілі, складзіравалі — парадак павінен быць ва ўсім.

Хлебаробаў ААТ “17 Верасня” шчыра вітаў старшыня Нясвіжскага райвыканкама  Іван Крупко. Ён расказаў, якіх вынікаў дабіўся раён, іншыя гаспадаркі. І ўручыў узнагароды. Падзяку старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта атрымаў механізатар  Сяргей Зянько (фота 5), Падзячныя пісьмы старшыні Нясвіжскага  райвыканкама — механізатар  Вячаслаў Апанасік (на фота 1) і вадзіцель Мікалай Зянько.

Перад прысутнымі  выступіла таксама старшыня Ліпскага  сельвыканкама Наталля Карпач. Добрыя словы адрасаваў хлебаробам айцец Аляксандр, настаяцель храма Прасвятой Багародзіцы в. Вялікая Ліпа.

Што характэрна: зажынкі вераснёўцы даўно пачыналі са службы ў царкве, а вось сёлета і перад пачаткам святкавання дажынак паехалі ў храм, на службу,  каб па-дзякаваць Богу за  ўраджай, надвор’е, здароўе, за ўсё добрае, што паспрыяла правядзенню жніва ў аптымальныя тэрміны, без страт.

Дажынкі-2017 прайшлі ў больш утульнай, цёплай атмасферы, чым летась, лічаць  вераснёўцы. Пад іх адвялі пляцоўку каля Ліпскага сельскага дома  культуры. Работнікі ДК аформілі выстаўку народнай творчасці. Усе, хто жадаў, маглі пачаставацца смачнымі булкамі, квасам.

А з добрым канцэртам перад вяскоўцамі выступілі творчыя калектывы Зубкоўскага СДК Клецкага раёна.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Марыі МАКСІМЧЫК, галоўнага эканаміста

ААТ “17 Верасня”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.