Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 3 °C

Важкі каравай Нясвіжчыны

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

У пятніцу аграгарадку Аношкі ААТ “Новае жыццё” выпаў гонар прымаць свята хлебаробаў Нясвіжчыны — раённыя Дажынкі.  Свята тых, хто ў цяжкай працы зранку да ночы шчыраваў на хлебнай ніве, свята пераможцаў жніва 2017 года.

Сімвалічны дажыначны сноп нясе старшы камбайнер ААТ “Новае жыццё” Георгій   Антановіч

Сімвалічны дажыначны сноп нясе старшы камбайнер ААТ “Новае жыццё” Георгій Антановіч



Святочны каравай для ўдзельнікаў Дажынак —  ад Нясвіжскага хлебазавода

Святочны каравай для ўдзельнікаў Дажынак —
ад Нясвіжскага хлебазавода

З самай раніцы ў цэнтральнай частцы аграгарадка разгортваліся гандлёвыя рады, выставы работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе не толькі можна было парадаваць вока прыгажосцю вырабаў, але і набыць нешта на памяць ці ў падарунак. На тэрыторыі школы — выстава работ вучняў школ горада і раёна. Гучалі мелодыі ў выкананні народных калектываў, за-пісы зорак беларускай эстрады.

Як адзначыў дырэктар сельгаспрадпрыемства Андрэй Ратомскі, у аграгарадку да гэтай падзеі рыхтаваліся загадзя: дзесьці быў пакладзены асфальт, падпраўлены бар-дзюры, дзесьці — заменена плітка, пафарбаваны памяшканні, адрамантавана школа і закуплена мэбля, праведзены работы ў Доме культуры і амбулаторыі. Адным словам, гарадок аграрыяў хоць і меў заўсёды добры выгляд, але зараз стаў яшчэ прыгажэйшым. І вынікамі ўборкі збожжавых культур у гаспадарцы задаволены. Ураджай склаў 94,4 ц/га, агульны вал — 14626 тон. Дарэчы, адкрытае акцыянернае таварыства ўпершыню заняло другое месца   ў раёне па валавым зборы.

Радасць працоўных перамог раздзялілі з удзельнікамі свята пачэсныя госці: першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Макар, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гракун, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Лабушаў, намеснік старшыні Мінскай абласной арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Пётр Окунеў, намеснік старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў Ксенія Шэдзько, ганаровы грама-дзянін Мінскай вобласці і горада Нясвіжа Марыя Худая, в.а. дырэктара УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” Дзяніс Васько і намеснік дырэктара гэтага прадпрыемства Анатолій Лявоненка, дырэктар вытворчага ўчастка спіртзавода “Хотава” ААТ “Мінск Крышталь” Вацлаў Рублік, дырэктар Клецкага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробчы камбінат” Мікалай Рубанік, дырэктар ТАА “Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання” Міхаіл Дзеравянка і яго намеснік Аляксандр Каранік, благачынны цэркваў Нясвіжскай акругі протаіерэй Аляксандр Данчанка, настаяцель Рымска-каталіцкага прыхода Божага Цела ў Нясвіжы дэкан Нясвіжскага дэканата ксёндз Пётр Шарко, настаяцель прыхода царквы Святой Ганны аг. Аношкі Васіль Краеў.

Адным  з пераможцаў раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых  і зернебабовых  культур  стала  ААТ “Грыцкевічы”.  На здымку: старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко ўручае ўзнагароду дырэктару таварыства  Яўгену Здановічу

Адным з пераможцаў раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур стала ААТ “Грыцкевічы”. На здымку: старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко ўручае ўзнагароду дырэктару таварыства Яўгену Здановічу

Першы  намеснік старшыні Мінаблвыканкама  Ігар Макар уручае  Падзяку старшыні Мінаблвыканкама вадзіцелю ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Юрыю  Карачуну

Першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар уручае Падзяку старшыні Мінаблвыканкама вадзіцелю ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Юрыю Карачуну

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама  Іван Крупко ўручае дыплом пераможцы кіраўніку СВК “Агракамбінат Сноў”  Мікалаю Радаману

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама
Іван Крупко ўручае дыплом пераможцы кіраўніку СВК “Агракамбінат Сноў”
Мікалаю Радаману

У святочнай атмасферы старшыні Нясвіжскага райвыканкама Івану Крупко быў уручаны апошні дажыначны сноп.

Кіраўнік раёна звярнуўся да ўдзельнікаў жніва і ўсіх прысутных з віншаваннямі. Ён зазначыў, што сёлета з плошчы 22022 га намалочана 143 тысячы 395 тон збожжа пры сярэдняй ура-джайнасці 65,1 ц/га. На сённяшні дзень гэта лепшы паказчык у Мінскай вобласці і адзін з лепшых — у рэспубліцы. Ад імя раённага выканаўчага камітэта і сябе асабіста Іван Іванавіч выказаў словы падзякі аграрыям за стараннасць, руплівасць, любоў да зямлі і адданасць сваёй справе, назваў імёны лепшых, адзначыў работу маладых хлебаробаў. Падзяку за граматнае кіраўніцтва, уменне з’яднаць і мабілізаваць калектыў старшыня адрасаваў кіраўнікам гаспадарак, а таксама працоўным калектывам прадпрыемстваў і арганізацый, ідэолагам і прафсаюзным работнікам, работнікам грамадскага харчавання і культуры раёна, партнёрам па пастаўцы ўгнаенняў, якаснага насеннага матэрыялу, без дапамогі якіх не змаглі б сабраць вырашчаны ўраджай.

Першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Макар, звяртаючыся да прысутных, адзначыў, што Нясвіжскі раён на працягу апошніх гадоў з’яўляецца лідарам у рэспубліцы. Сюды едуць пераймаць вопыт не толькі суседзі, але і замежныя аграрыі. Ігар Мікалаевіч пажадаў таксама хлебаробам Нясвіжчыны здароўя, дабрабыту і далейшага плёну ў працы.

За добрасумленную працу ў аграпрамысловым комплексе, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці ён уручыў Ганаровыя граматы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта адным з лепшых працаўнікоў жніва — трактарыстам-машыністам Дзмітрыю Ва-сінкевічу з СВК “Агракамбінат Сноў” і Аляксандру Сукалу з ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, а Падзякі старшыні Мінскага аблвыканкама з яго рук атрымалі галоўны аграном ААТ “Новае жыццё” Міхаіл Канановіч, трактарыст-машыніст ААТ “Грыцкевічы” Сяргей Гаспадарык, вадзіцель ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Юрый Карачун. Ганаровымі граматамі камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Мінаблвыканкама былі ўзнагароджаны дырэктары: ААТ “Гарадзея” — Мікалай Салавей, ДП “ЭБ “Свеклавічная” — Віталь Панкрат, ААТ “Сейлавічы” — Сяргей Пілішчык, інжынер па сельгасмашынах ААТ “Лань-Нясвіж” Канстанцін Сіліч, начальнік участка ААТ “Гарадзея” Алена Ламака, трактарысты-машыністы Сяргей Арцыменя з ААТ “17 верасня” і Сяргей Ванагель з ААТ “Юшавічы”, брыгадзір ДП “ЭБ “Свеклавічная” Віктар Бычэнка, аператар  зернесушылкі ЗАТ “1 Мая” Георгій Гур’янаў.

Павіншаваў хлебаробаў са святам працы і намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гракун, які ўручыў Ганаровыя граматы Міністэрства першаму намесніку старшыні Нясвіжскага райвыканкама Анатолю Драгаўцу, вадзіцелю ЗАТ “1 Мая” Юрыю Страшко, а таксама трактарыстам-машыністам Юрыю Зубовічу — ААТ “Сейлавічы”, Генадзю Карпачу — ААТ “Лань-Нясвіж”, Івану Антановічу — ААТ “Новае жыццё”. Падзякі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання атрымалі галоўны інжынер ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Сяргей Шарапа, вадзіцелі СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Леанід Вялічка і Аляксандр Ісакаў адпаведна, трактарысты-машыністы Уладзімір Цымбал з  ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” і Юрый Наполеў з ААТ “Грыцкевічы”.

Ганаровай граматай  Мінаблвыканкама  ўзнагароджаны трактарыст-машыніст СВК “Агракамбінат Сноў” Дзмітрый Васінкевіч

Ганаровай граматай
Мінаблвыканкама
ўзнагароджаны трактарыст-машыніст СВК “Агракамбінат Сноў” Дзмітрый Васінкевіч

Падзякай Федэрацыі прафсаю-заў Беларусі была адзначана старшыня прафкама ААТ  “Новае жыццё” Іна Сцяпура

Падзякай Федэрацыі прафсаю-заў Беларусі была адзначана старшыня прафкама ААТ
“Новае жыццё” Іна Сцяпура

Удзельнікі свята, працаўнікі сноўскай зямлі Яўген Басарановіч, Сяргей Браусевіч, Дзмітрый Міклашэвіч, Леанід Вялічка

Удзельнікі свята, працаўнікі сноўскай зямлі Яўген Басарановіч, Сяргей Браусевіч, Дзмітрый Міклашэвіч, Леанід Вялічка

На галоўнай сцэне свята “Дажынкі-2017” пераможцы раённага спаборніцтва разам  з  намеснікам міністра сельскай гаспадаркі  і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімірам  Гракуном і першым намеснікам старшыні Нясвіжскага райвыканкама Анатолем Драгаўцом

На галоўнай сцэне свята “Дажынкі-2017” пераможцы раённага спаборніцтва разам з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі
і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Гракуном і першым намеснікам старшыні Нясвіжскага райвыканкама Анатолем Драгаўцом

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко ўзнагародзіў на святочнай сцэне лепшыя гаспадаркі раёна і асобных працаўнікоў жніва-2017 Дыпломамі, Ганаровымі граматамі райвыканкама, Падзякамі старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта.

У ліку пераможцаў спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў ва ўборцы ўраджаю сярод гаспадарак — СВК “Агракамбінат Сноў” з ураджайнасцю 96, 4 ц/га, ААТ “Новае жыццё” — 94,4 ц/га, ААТ “Грыцкевічы” — 82,9 ц/га, ААТ “17 Верасня” — 70,5 ц/га, ДП “ЭБ “Свеклавічная” — 67,3 ц/га.

У індывідуальным спаборніцтве лідарамі па намалоце і перавозцы ўмоўных тон збожжа выйшлі старшы камбайнер Уладзімір Яфімчык з СВК “Агракамбінат Сноў”, ва-дзіцель Генадзь Янкоўскі з ДП “ЭБ “Свеклавічная”. Сярод маладых работнікаў — старшы камбайнер Андрэй Вялічка з СВК “Агракамбінат Сноў” і вадзіцель Яўген Слабко з ААТ “Новае жыццё” і іншыя працаўнікі жніва.

Цёплыя словы віншавання адрасавала працаўнікам вёскі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім. Алена Мікалаеўна пажадала ўсім сонейка ў душы і на сэрцы, утульнасці ў дамах і дабрабыту, каб людскія вочы свяціліся радасцю і ўпэўнена глядзелі ў будучыню. Алена Анісім уручыла падарунак вадзіцелю СВК “Агракамбінат Сноў” Леаніду Вялічку.

Шэраг узнагарод атрымалі працаўнікі і ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якія ўручыў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Лабушаў.

Прыемным момантам стала падвядзенне вынікаў выставы-конкурсу караваяў, у якой прынялі ўдзел усе гаспадаркі раёна.

Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы  і харчаванні Мінаблвыканкама ўзнагароджана начальнік участка ААТ “Гарадзея”  Алена Ламака

Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы
і харчаванні Мінаблвыканкама ўзнагароджана начальнік участка ААТ “Гарадзея” Алена Ламака

Дыплом райвыканкама  І ступені сярод вадзіцеляў  на адвозцы збожжа атрымаў вадзіцель ДП “ЭБ “Свеклавічная” Генадзь Янкоўскі

Дыплом райвыканкама
І ступені сярод вадзіцеляў
на адвозцы збожжа атрымаў вадзіцель ДП “ЭБ “Свеклавічная” Генадзь Янкоўскі

Момант святочнага канцэрта

Момант святочнага канцэрта

Прызавыя месцы размеркаваліся такім чынам: 1-е — ААТ “Новае жыццё”, 2-е — СВК “Агракамбінат Сноў”, 3-е — ААТ “Грыцкевічы”. Па ініцыятыве старшыні райвыканкама Івана Крупко выстава мела дабрачынную накіраванасць: пасля свята духмяныя караваі былі адпраўлены ў сацыяльныя ўстановы раёна і дзіцячы дом сямейнага тыпу Ігара і Галіны Бушмакіных.

На працягу святочнай дзеі пераможцаў жніва віталі творчыя калектывы раёна: народны ансамбль народнай музыкі і песні “Зараніца” і народныя ансамблі песні “Згода” і “Вяночак”, узорны ансамбль “Аношкаўскія музыкі” і народны інструментальны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары”, народны ансамбль “Млечны шлях”, харэаграфічныя калектывы раёна. А напрыканцы мерапрыемcтва і яго ўдзельнікі, і госці сталі гледачамі цудоўнай канцэртнай праграмы з удзелам фіналістаў прафсаюзнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”, а таксама зорак беларускай эстрады ў рамках рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы — разам!”.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!