Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 12 °C

Як сталіца будзе адзначаць юбілей

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 06.09.2017

Асноўныя мерапрыемствы, прысвечаныя 950-годдзю Мінска, пройдуць з 7 па 10 верасня. У гараджан і гасцей сталіцы на выбар будзе больш за 80 варыянтаў, як правесці святочныя дні.

Стартуюць урачыстасці ў чацвер навуковай канферэнцыяй «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі», у якой прыме ўдзел больш за 100 чалавек, у тым ліку і з іншых краін. Напярэдадні асноўных мерапрыемстваў у Палацы культуры прафсаюзаў пройдзе ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу «Найлепшы па прафесіі», на наступны дзень у Тэатры оперы і балета адбудзецца цырымонія, прысвечаная «Мінчанам года». У пятніцу гараджане змогуць акунуцца ў атмасферу свята ў музейна-паркавым комплексе «Перамога», дзе ўвечары будзе арганізавана «Шоу пявучых фантанаў» у суправа-джэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра і майстроў мастацтваў.



Галоўным днём народных гулянняў стане субота. Адкрые святкаванне ўскладанне кветак да абеліска «Мінск — горад-герой». Традыцыйна асноўная пляцоўка размесціцца каля Палаца спорту і ў Верхнім горадзе. Непасрэдна каля Палаца спорту разгорнецца турнір па сілавым экстрыме, у якім прымуць удзел волаты з пяці краін. Прайшоўшы ўсяго некалькі соцень метраў, можна будзе апынуцца на міжнародным фестывалі гістарычнай рэканструкцыі «Мінск старажытны». Тых жа, каго больш цікавяць сучасныя тэхналогіі бітваў, запрашаюць у нядзелю на Дзень танкіста ў Парк Перамогі.

У сталіцы пройдуць прымеркаваныя да Дня горада спаборніцтвы па валейболе, веславанні на байдарках і каноэ, парусным спорце, чэмпіянат горада па гіравым спорце. Відовішчнай падзеяй стане Мінскі паўмарафон, запланаваны на ня-дзелю. Па папярэдніх даных, удзел у ім возьмуць 20 тысяч чалавек. Забег на 5 і 10 кіламетраў пачнецца а 10-й раніцы, на 21 кіламетр — у 12.30. Бегавая траса пройдзе па цэнтры горада, таму многія вуліцы будуць перакрытыя. Прадстаўнікі Мінгарвыканкама рэкамендуюць адмовіцца ў святочныя дні ад паездак на асабістым транспарце, а скарыстацца грамадскім, які будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.

У нядзелю асаблівая нагрузка ляжа на метро, таму час чакання цягніка будзе паменшаны, падрыхтаваны два дадатковыя саставы.

 Дар’я КАСКО.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!