Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

З мэтай плённага супрацоўніцтва

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 20.09.2017

У мінулую пятніцу Нясвіжчыну наведалі ўдзельнікі IX Беларуска-Паморскага эканамічнага форуму, які прайшоў у рамках візіту дэлегацыі Паморскага ваяводства (Рэспубліка Польшча) у Мінскую вобласць.

З польскімі гасцямі —  старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко

З польскімі гасцямі —
старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко



Ён пачаўся ў чацвер у Мінаблвыканкаме, дзе падчас пленарнага пасяджэння адбылася прэзентацыя эканамічнага, інвестыцыйнага,  прамысловага,  турыстычнага і іншага патэнцыялу Мінскай вобласці. Таксама закраналіся тэмы ўзаемадзеяння прадпрыемстваў двух рэгіёнаў, у тым ліку і на знешнім рынку,  супрацоўніцтва ў распрацоўцы і ўкараненні новых IT-тэхналогій і іншае. Польскія госці пазнаёміліся з Кітайска-беларускім індустрыяльным паркам «Вялікі камень» і СТАА «Хенкель баутэхнік». У Нясвіжы дэлегацыю Паморскага ваяводства сустрэла кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Іванам Крупко, пасля чаго госці пабывалі на экскурсіі па замку Радзівілаў, наведалі     СП ТАА «Фармлэнд» і СВК «Агракамбінат Сноў».

Хлеб-соль ад нясвіжскай зямлі прымае  кіраўнік польскай   дэлегацыі намеснік маршала  Паморскага ваяводства   Крыштаф Травіцкі

Хлеб-соль ад нясвіжскай зямлі прымае кіраўнік польскай
дэлегацыі намеснік маршала Паморскага ваяводства
Крыштаф Травіцкі

Падчас экскурсіі ў замку Радзівілаў

Падчас экскурсіі ў замку Радзівілаў

Рэгіянальны Беларуска-Паморскі эканамічны форум праводзіцца па ініцыятыве Генеральнага консульства Беларусі ў Гданьску і кіраўніцтва Паморскага ваяводства. Яго асноўная мэта — садзейнічанне развіццю эканамічных сувязей паміж рэгіёнамі Беларусі і Польшчы. Першы падобны форум адбыўся ў польскім Вейхерове 10 гадоў таму — у 2007 годзе. У рамках Беларуска-Паморскага форуму было заключана сяброў-скае пагадненне — Слуцк і польскі Тчэў сталі гарадамі-пабрацімамі. На сённяшні дзень Польшча — адзін з асноўных гандлёва-эканамічных партнёраў Мінскай вобласці. Гэта краіна займае пятае месца па тавараабароце з нашым рэгіёнам, які экспартуе ў Польшчу калійныя ўгнаенні, хімічную прадукцыю, вырабы з дрэва, казеін.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!