Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 7 °C

Багаты выбар, даступныя цэны

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0
Смачная садавіна ад Веры Еўтух з Карэлічаў

Смачная садавіна ад Веры Еўтух з Карэлічаў

У мінулую нядзелю  на рынку па вуліцы Гастэла ў Нясвіжы прайшоў міжрэгіянальны  восеньскі кірмаш, дзе можна было набыць сельгаспрадукцыю і назапасіцца ёю на ўсю зіму. Удзел у ім прынялі сельгаспрадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі Нясвіж-скага, Стаўбцоўскага, Уздзенскага, Клецкага і Капыльскага  раёнаў, прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці, Нясвіжскае райспажыўтаварыства і іншыя.



— Сёння пакупнікоў ужо трохі менш, бо многія паспелі закупіцца на ранейшых кірмашах, але на некаторых гандлёвых пляцоўках  усё роўна ёсць чэргі, — дзеліцца ўражаннямі жыхарка горада В.І. Карачун. — Я тут амаль кожныя выхадныя. Люблю на рынак хадзіць, тут заўсёды можна купіць свежыя прадукты па даступных цэнах. Сёння з дачкой набылі хрызантэмы і саджанцы груш. Пакуль ёсць час, яшчэ можна нешта пасадзіць на будучы год.

Выбар прадукцыі, якую прывезлі сельгасвытворцы, фермеры, уласнікі асабістых падсобных гаспадарак быў, як і раней,  досыць разнастайны і вялікі. Там, дзе ніжэй цэны, і сапраўды, прыходзілася пастаяць у чарзе. Вось, да прыкладу, за цыбуляй. Ці яблыкамі. Акрамя бульбы, пакупнікам прапаноўвалі капусту, памідоры, моркву, перцы, журавіны, баклажаны. Цэны прымальныя і попыт аказаўся вельмі высокім.

Багаты выбар мёду ў Івана Дзягіля з вёскі Сіняўка Клецкага раёна

Багаты выбар мёду ў Івана Дзягіля з вёскі Сіняўка Клецкага раёна

Акрамя агародніны і садавіны гараджане куплялі свежую выпечку, мясную прадукцыю і жывую рыбу.

Пастаянныя ўдзельнікі кірмашу — рамеснікі і народныя ўмельцы. Многія тавары, што вырабляюцца імі, ішлі нарасхват: цёплыя вязаныя рэчы, рукавіцы, шкарпэткі, шапкі, хусткі.

Вялікі выбар саджанцаў прапаноўвалі гадавальнікі: саджанцы пладовых дрэў, кустоў, кветак, сродкаў догляду за імі, гаспадарчыя прылады. Адным словам, дамоў з пустымі рукамі сапраўды ніхто не пайшоў.

Каля 50 відаў хрызантэм прывёз на Нясвіжчыну Уладзімір са Слуцка

Каля 50 відаў хрызантэм прывёз на Нясвіжчыну Уладзімір са Слуцка

Музычную нотку ў святочны настрой гандлёвага мерапрыемства ўносілі вясёлыя песні ў выкананні творчых калектываў раёна.

Музычны падарунак для гасцей гандлёвага свята ад народнага ансамбля песні «Лянок» Аношкаўскага сельскага дома культуры

Музычны падарунак для гасцей гандлёвага свята ад народнага ансамбля песні «Лянок» Аношкаўскага сельскага дома культуры

 Наталля ЕРМАШЭНКА

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!