Беларускі голас не згубіцца ў сусветным аркестры

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

сайт

Больш як 2 млн. 100 тысяч чалавек зарэгістраваліся на сайце ХІХ Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў, які пройдзе ў Сочы з 15 па 21 кастрычніка. Але з улікам таго, што колькасць удзельнікаў абмежаваная 20 тысячамі чалавек, конкурс сярод ахвотных склаў 100 чалавек на месца!

У дэлегацыю Беларусі на сусветным фестывалі ўвайшлі 300 чалавек ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў: гэта прадстаўнікі студэнцкага актыву з 27 ВНУ, маладзёжных грамадскіх арганізацый (Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Лігі добраахвотнай працы моладзі, Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА, Беларускай рэспубліканскай скаўцкай асацыяцыі), Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, рабочая моладзь, а таксама ветэраны маладзёжнага руху, якія прадстаўлялі нашу краіну на сусветных маладзёжных фестывалях у Маскве, на Кубе і ў Венесуэле.

Як падкрэслівае начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Таццяна Сіманоўская, нашы дэлегаты будуць на свяце не проста гасцямі ці староннімі назіральнікамі. Прэзідэнтам перад імі пастаўлена задача: як мага больш расказаць пра нашу краіну і пра тое, што робіцца ў Беларусі ў інтарэсах маладых людзей, пра нашу маладзёжную палітыку. Таму яны стануць актыўнымі ўдзельнікамі панэльных дыскусій, «круглых сталоў», будуць выступаць з дакладамі і прэзентацыямі. Абапіраючыся на папярэднюю праграму фестывалю, кожны мог вызначыцца з найбольш блізкім яму кірункам: ад культуры і адукацыі да навукі, экалогіі, працаўладкавання моладзі і міжнароднай бяспекі.

Між іншым, паколькі 2017 год аб’яўлены ў Расіі Годам экалогіі, арганізатары спадзяюцца абысціся на фестывалі ўвогуле без папяровых носьбітаў, што для сучаснай моладзі, уласна кажучы, зусім не праблема. А яго сімвалам абраны рознакаляровы рамонак (сімвал фестывалю ў Маскве 1985 года), які сведчыць аб пераемнасці традыцый і сувязі пакаленняў. Але галоўным яго элементам сталі каляровыя пікселі як знак адзінства моладзі ўсяго свету ў інфармацыйную эпоху.

Падчас VІ Сусветнага фестывалю моладзі ў Маскве ў 1957 годзе быў утвораны сусветны хор удзельнікаў фестывалю, а гэтым разам плануецца стварэнне сусветнага сімфанічнага аркестра. У першы дзень фестывалю ў Маскве адбудзецца міжнародны парад-карнавал студэнцтва. Асноўныя ж мерапрыемствы будуць праводзіцца ў сочынскім Алімпійскім парку. У Лядовым палацы адбудуцца цырымоніі адкрыцця і закрыцця фестывалю. На Алімпійскай плошчы «Медалс Плаза» ўстановяць сцэну для культурнай праграмы. Галоўны Медыяцэнтр прыме ўдзельнікаў навукова-адукацыйнай і дзелавой праграмы, тут жа разгорнецца маладзёжны Экспацэнтр, пройдуць выставы і кінапаказы. «Адлер-арэна» стане сцэнай для ўдзельнікаў Сусветнага мала-дзёжнага сімфанічнага аркестра, у «Ледзяным кубе» адкрыецца танцавальная акадэмія. На трасе «Сочы аўтадрома» будуць праходзіць спартыўныя турніры.

Заяўкі на ўдзел у сочынскім фестывалі паступілі са 180 краін свету.

БелТА

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.