Эфектыўнасць як галоўны паказчык

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

3

Праблемы развіцця аграпрамысловага комплексу, а ў прыватнасці — меры па завяршэнні ўборачных работ, карэкціроўку структуры пасяўных плошчаў у Віцебскай вобласці, удасканаленне спецыялізацыі аграрнай вытворчасці ў названым рэгіёне абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу, прысвечаную сельскагаспадарчай тэматыцы.

— Справа не толькі ў вытворчасці, але і ў канкрэтным жыцці людзей. Гэта значыць, у сацыяльным аспекце, — падкрэсліў кіраўнік краіны.

Нягледзячы на тое, што асноўная «бітва за ўраджай» ужо найноўшая гісторыя — збожжавыя культуры даўно і паспяхова сабраныя, казаць пра заканчэнне ўборачнай не прыходзіцца. Усё яшчэ ідзе ўборка бульбы, буракоў, іншых сельскагаспадарчых культур, важных для харчовай бяспекі краіны.

Не дзіўна, што ў першую чаргу Прэзідэнт пацікавіўся ходам уборачнай:

— Што засталося сабраць? Час не церпіць, пара заканчваць. Наколькі я інфармаваны, з бульбай праблем няма — калі вы мяне дакладна інфармуеце. Буракі па плане ўбіраюцца, асаблівай тут насцярожанасці быць не павінна. Але вось уборка кукурузы на сілас — час, скажам мякка, прыспешвае.

Пажаданне Прэзідэнта — да 7 лістапада скончыць уборку названых культур.

— Застанецца ў вас трохі кукурузы на зерне — а можа, і паспееце сабраць; і трохі буракоў. Будучы ўраджай — гэта пад’ём зябліва. Араць трэба кожны дзень, пакуль тут работа арганізавана дрэнна. Але калі зноў жа верыць статыстыцы, палова перааранага, як ні дзіўна, у Віцебскай вобласці. Але, відаць, так і павінна быць, таму што вясной у Віцебскім рэгіёне, як народ кажа, у поле не ўлезці без ботаў. Таму, каб не абуваць боты, трэба падрыхтаваць глебу пад сяўбу яравых культур ужо сёння.

Вядзенню сельскай гаспадаркі на Віцебшчыне як у паўночным рэгіёне на нарадзе была нададзена асаблівая ўвага.

— Вось комплекс пытанняў, якія я хацеў бы абмеркаваць, — абагульніў кіраўнік краіны. — Але хацеў бы вас папярэдзіць: ніякага ашуканства, калі не ведаеце, не кажыце. Вы ж не паправіце сітуацыю дакладамі па валавой вытворчасці таго ці іншага прадукту або паказчыка. Галоўнае — гэта грошы. Ёсць грошы — нармальна працуеце. Рэнтабельная вытворчасць — малайцы. Калі гэтага няма, тады навошта расказваць, якія ў вас там прывагі, якая таварнасць малака і гэтак далей? Гэта важна для таго, каб аператыўна кіраваць вытворчасцю, але гэта не мая функцыя — аператыўна кіраваць. Гэта функцыя павінна заканчвацца на ўзроўні губернатара і вам паступаць для даведкі — ну і мне, калі вы мяне інфармуеце. Галоўны паказчык — эфектыўнасць. Вось што галоўнае, а тут — не прыпішаш.

Падчас рабочай сустрэчы кіраўнік дзяржавы нагадаў аб сваёй ранейшай просьбе да кіраўніка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца ўзяць на кантроль адно-два полі — дапусцім, у Віцебскай вобласці — і паглядзець, якія будуць усходы, як увойдуць пасевы ў зімоўку і што будзе вясной.

— Каб ужо нарэшце вызначыцца з гэтымі «аптымальнымі тэрмінамі пасеваў», — аргументаваў Прэзідэнт.

БелТА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.