Кукуруза — на сілас і зерне

Па стане на 5 кастрычніка, згодна з аператыўнай  інфармацыяй райсельгасхарчу, у гаспадарках раёна ўбрана  4118,6 га кукурузы (36 % ад неабходнага). Па 67 % плошчы вызвалена ў ААТ “Грыцкевічы” і ЗАТ “1 Мая”, 64 % — у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, 60 % — у ААТ “Гарадзея”, 57 % — у ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная  станцыя”.

На корм і сілас кукуруза скошана на плошчы 3857,7 га. Сярэдняя ўраджайнасць масы — 433,5 ц/га. 567 ц/га яна — у ААТ “Сейлавічы”, 541 ц/га — у сортавыпрабавальнай станцыі, 532 — у ААТ “Новае жыццё”, 527 — у ААТ “Грыцкевічы”.

Кукуруза на зерне ўбрана з 260,9 га. 127 га палёў вызвалілі  механізатары СВК “Агракамбінат Сноў”,  78 га — ЗАТ “1 Мая”, 32 га — ААТ “Новае жыццё”, 22 га — ААТ “Грыцкевічы”. Прыступіла да  новага жніва ААТ “Лань-Нясвіж”. Сярэдняя ўраджайнасць зерня  па раёне складае 126 ц/га, па 147 цэнтнераў  намалочваюць  сноўскія і грыцкевіцкія камбайнеры. Пры валавым намалоце зерня кукурузы 3279 тон значная яго частка, а гэта 2544 тоны, закла-дзена на захоўванне метадам  плюшчэння. У тым ліку 1300 тон сплюшчылі снаўчане, 700 тон — першамайцы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.