Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 8 °C

Мікалай Радаман сустрэўся з вяскоўцамі паважанага ўзросту

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 11.10.2017

IMG_1959

Гэта цёплая сустрэча прайшла ў Слабадскім  клубе-бібліятэцы. На яе запрасілі пажылых людзей з аграгарадкоў Сноў і Друцкаўшчызна, вёсак Слабада і Пагарэльцы. Прыйшло ва ўстанову культуры і шмат гледачоў, дарослых і дзяцей.

Да вяскоўцаў у гэты дзень прыехалі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі  Беларусь, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, старшыня прафкама  гаспадаркі Уладзімір Слабко і старшыня Сноўскага сельскага выканкама Галіна Карпей.



Мікалай Вячаслававіч павіншаваў пенсіянераў з Днём пажылых людзей, падзякаваў за самаадданую працу. Расказаў аб справах сельгаспрадпрыемства і аб тым, як праўленне і прафкам клапоцяцца аб людзях, у тым ліку аб тых, хто цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Нагадаў: усё, што запісана ў калектыўным дагаворы, а таксама адпаведныя рашэнні праўлення вытворчага  кааператыва выконваюцца. Гэта  датычыць забеспячэння бульбай, арганічнымі ўгнаеннямі, падвозу людзей, вырашэння  іншых жыццёвых пытанняў. Мікалай Радаман праінфармаваў аб расшырэнні паслуг, якімі вяскоўцы могуць карыстацца, запрасіў часцей зазіраць у новы фірменны магазін і кафэ, што адчыніліся не так даўно ў цэнтры Снова, у плавальны басейн. Гаспадарка ідзе на пэўныя затраты, каб аказваць жыхарам паслугі сацыяльнага характару. Гэта ёсць і гэта будзе працягвацца, бо вяскоўцы заслужылі такую ўвагу.

Для прысутных быў таксама арганізаваны добры канцэрт. У Слабаду запрасілі хор ветэранаў працы “Аптымісты” з Нясвіжа. Сваю праграму падрыхтавалі і аматары сцэны Друцкаўшчызненскага клуба-бібліятэкі.

htmlimage

Для шаноўных ветэранаў накрылі “салодкі стол”. Іх віталі Галіна Карпей і Уладзімір Слабко, старшыня Сноўскай пярвічнай арганізацыі раённага таварыства інвалідаў Зінаіда Міхайлаўна Шымановіч, якая была ініцыятарам гэтага мерапрыемства, і старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускае  таварыства інвалідаў” Галіна Антонаўна Галабурда, якая арганізавала паездку “Аптымістаў” з канцэртам у  аддаленую Слабаду. Шмат цёплых слоў было адрасавана юбілярам 2017 года: 90-гадоваму снаўчані-ну Івану Андрэевічу Сярогаву, 85-гадовым жыхарам Друцкаўшчызны Ніне Іванаўне Шарамета і Ніне Аляксандраўне Шарамета, 75-гадовым  жыхарам Слабады Марыі Васільеўне Міхновіч і Люцыяну Баляслававічу Бубену. Ушанавалі шматдзетных маці Алену Вітальеўну Клім і Марыю Антонаўну Якубовіч з Друцкаўшчызны, Ірыну Міхайлаўну Яўсей і Марыю Рыгораўну Нікіценка са Слабады. Ім у падарунак гучалі задушэўныя песні.

За 40 гадоў работы ў Пагарэльцаўскай СШ вялікай колькасці вучняў дала веды настаў-ніца Людміла Паўлаўна Якжык. І цяпер, калі з ёй вітаюцца, сігналяць, праяз-джаючы міма, механізатары ці вадзіцелі сельгаспрадпрыемства, педагогу прыемна: яе памятаюць. Пра гэта Людміла Паўлаўна і расказала прысутным.

Але ж не ўсе пажылыя змаглі прыйсці на гэтую сустрэчу. Не ўсе засталіся на “салодкі стол”  — зразумела: узрост, здароўе ўжо не тое. Таму зараз хочацца назваць і іншых юбіляраў 2017 года: 90 гадоў споўнілася Ніне Аляксандраўне Якжык з Пагарэльцаў, 80 гадоў — Івану Антонавічу Валіцкаму з Друцкаўшчызны, 70-гадоў — шматдзетнай маме Ірыне Іванаўне Усачовай са Слабады.

Мерапрыемства спадабалася пажылым людзям. Я даведалася меркаванне  аб ім слабадчанкі, 70-гадовай юбіляркі Веранікі Баляславаўны Сасім.

— Вельмі добрая, цёплая сустрэча была. Старшыня гаспадаркі цікава расказаў аб сённяшніх справах калектыву. Трэба  сказаць, што ён вельмі ўважліва  адносіцца да патрэб пажылых. Да святаў — Дня работнікаў сель-скай гаспадаркі і  Новага года — даюць прадуктовыя наборы, да 8 Сакавіка — падарункі. Тым, хто добрасумленна адпрацаваў у сельгаспрадпрыемстве пэўны час, прысвойваюцца званні “Ганаровы работнік” і “Заслужаны работнік”. Яны маюць пэўныя льготы: даплату да пенсіі, а ганаровыя — яшчэ і бясплатна малако. Я, як заслужаная калгасніца, атрымліваю дабаўку да пенсіі, — расказала Вераніка Баляславаўна.

В.Б. Сасім 12 гадоў адпрацавала  на паляводстве, 20 — даяркай на  ферме. У той час работа ў жывёлагадоўлі была цяжкай. Каровы даіліся ў бачкі, якія трэба было насіць. Кармы развозілі  ваганеткай, якую трэба было цягаць. Даенне ў малакаправод  пачалося пазней, мая суразмоўца  на ім ужо мала папрацавала. Работу сваю яна заўсёды выконвала добрасумленна. Атрымлівала прэміі, Ганаровыя граматы.

— Бывала, стомішся так, што  толькі б адпачыць. А дома ж — дзеці, гаспадарка, і ўсё  патрабуе твае ўвагі, — успамінае далей Вераніка Баляславаўна. І працягвае:

— Вельмі добра, што да нас зараз прыехалі, ушанавалі пен-сіянераў. І дзеткі хораша танцавалі, і песні добрыя гучалі. Нашы бабулі дружна апладзіравалі, падпявалі. Павесялелі…

Напрыканцы свята словы шчырай удзячнасці за яго выказала кіраўніцтву СВК “Агракамбінат Сноў” старшыня пярвічнай аргані-зацыі раённага таварыства інвалідаў З.М. Шымановіч. І яшчэ адзін немалаважны факт, які сведчыць аб клопаце пра людзей: у Слабадскім клубе-бібліятэцы было загадзя ўключана ацяпленне, і мерапрыемства праходзіла ва ўтульнай абстаноўцы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Уладзіміра СЛАБКО

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!