Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

На абласныя “Дажынкі”

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 06.10.2017

Заўтра, 7 кастрычніка, Смалявічы прымаюць  вялікае свята

хлебаробаў Мінскай вобласці — фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”. Удзел у іх прыме дэлегацыя Нясвіжчыны на чале

са старшынёй райвыканкама  Іванам Крупко.

Наш раён дастойна падышоў да свята. Намалочана 143395 тон

збожжа. Кожны гектар даў па 65,1 ц/га —

гэта самы высокі паказчык у вобласці.



У складзе дэлегацыі — пераможцы  абласнога спаборніцтва ў розных намінацыях, перадавікі вытворчасці раёна, афіцыйныя асобы. Сярод іх — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, пераможцы абласнога спаборніцтва на жніве-2017 старшы аператар збожжасушыльнага комплексу ААТ “Гарадзея” Іван Яцкевіч, старшы  камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Андрэй Вялічка, вадзіцель  дзяржаўнага прадпрыемства  “ЭБ “Свеклавічная” Генадзь Янкоўскі і галоўны інжынер СВК “Агракамбінат Сноў” Ігар Бейня. У дэлегацыю ўключаны таксама дырэктары сельгаспрадпрыемстваў: ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Васіль Халопіца, ААТ “Грыцкевічы” Яўген Здановіч, ААТ “Новае жыццё” Андрэй Ратомскі, ААТ “17 Верасня” Андрэй Коктыш, ААТ “Гара-дзея” Мікалай Салавей, ДП “ЭБ “Свеклавічная” Віталь Панкрат, ААТ “Сейлавічы” Сяргей Пілішчык.

На свята запрошана сямейная дынастыя Заяц з СВК “Агракамбінат Сноў” — 9 чалавек. Аб іх жыццёвым шляху і ўкладзе ў вытворчасць сельгаспрадпрыемства чытайце ў сённяшнім нумары “Нясвіжскіх навін”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!