НА ПАЛЯХ РАЁНА

сельхоз

Буракі

Па стане на 12 кастрычніка, згодна з аператыўнымі данымі райсельгасхарчу, у раёне  ўбрана 3177 га цукровых буракоў — 58 % ад неабходнага. 82 % плошчы вызвалена ў ААТ “Гарадзея”, 81 % — у ЗАТ “1 Мая”, па 65 % — у ААТ “17 Верасня”, ААТ “Новае жыццё” і доследнай  навуковай станцыі па цукровых бураках. Кожны гектар у сярэднім  дае па 536,7 цэнтнера. Больш высокі  выхад салодкага кораня ў СВК “Агракамбінат Сноў” — 660 ц/га, ААТ “Новае жыццё” — 653 ц/га, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 600 ц/га.

На Гарадзейскі цукровы  камбінат сельгаспрадпрыемствы раёна здалі 144551,4 тоны буракоў у фізічнай вазе. Іх сярэдняя цукрыстасць — 16,82 %. Вышэй яна ў ААТ “17 Верасня” — 17,37 %, у ДП “ЭБ “Свеклавічная” — 17,27 %, у ААТ “Гарадзея” — 17,01 %.

Кукуруза

Гэта культура ўбрана з палёў на плошчы 5247,7 га (46 % ад неабходнага). 74 % убрана ў ААТ “Гарадзея”, 70 % — у ААТ “Грыцкевічы”.

На корм і сілас зжата 4886 га кукурузы. Сярэдняя ўраджайнасць масы — 429,8 ц/га. Летась па стане на 12 кастрычніка было 388 ц/га. Па 565 ц/га  ўбіраюць у ААТ “Сейлавічы”, 541 — у Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі, 527 — у  ААТ “Грыцкевічы”, 521 — у ААТ “Новае жыццё”.

На зерне зжата 361,7 гектара. З кожнага выходзіць у сярэднім  па 126 ц. У т.л. па 182 ц/га намалочваюць у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, па 149 — у СВК “Агракамбінат Сноў”.

Бульба

Заканчваецца ўборка “другога хлеба”. Са 168 га бульба ў раёне выкапана на плошчы 164,1 га (98 %). Яе сярэдняя ўраджайнасць — 496 ц/га. 5716 тон клубняў накапалі ў СВК “Агракамбінат Сноў” з усіх ста гектараў — па 572 ц/га. У ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” кожны з сямі гектараў даў па 608 ц.

Зябліва

Зяблевая апрацоўка глебы па стане на 12 кастрычніка праведзена на 3536 га (15 % да плана). На плошчы, якая  займае 29 %, зроблена яна ў ДП “ЭБ “Свеклавічная”, 25 % — у ААТ “Гарадзея”, 24 % — у ААТ “Новае жыццё”, 22 % — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”.

Пад новы ўраджай

Механізатары сельгаспрадпрыемстваў уносяць  мінеральныя ўгнаенні пад яравую сяўбу. Так, фосфарныя па стане на 12 кастрычніка ўнесены на плошчы 3302 га. Напрыклад, у ААТ “Новае жыццё” глеба атрымала іх на 750 гектарах, у СВК “Агракамбінат Сноў” — на 721 га, у ААТ “Лань-Нясвіж” — на 474 га. Калій унесены  на 3574 гектарах. У т.л. у “Снове” — на 806 га, у “Новым жыцці” — на 750 га.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.