Пайсці ў рост

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

213557-03

Савет Міністраў падвёў вынікі работы эканомікі краіны за дзевяць месяцаў бягучага года.

Валавы ўнутраны прадукт аналагічнага перыяду 2016-га склаў 101,7 % пры такім жа гадавым прагнозным паказчыку. Добра спрацавалі прамысловасць, сельская гаспадарка, гандаль, але пакуль адстаюць будаўніча-мантажныя работы. Таксама падчас пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў гутарка ішла пра рост заработнай платы і пенсій па ўзросце, стварэнне новых працоўных месцаў.

«У цэлым у студзені — верасні бягучага года з задачай справіліся, — заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, каментуючы сітуацыю з ВУП. — Агульная сітуацыя ў эканоміцы застаецца стабільнай, выконваюцца амаль усе ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы ўрада і Нацыянальнага банка». Расце вытворчасць па ВУП, працягвае павялічвацца экспарт. Збалансаваны знешні гандаль. Інфляцыя за 9 месяцаў склала 2,7 %. «Гэта мінімальны паказчык за ўсю нашу суверэнную гісторыю Беларусі», — адзначыў Прэм’ер-міністр.

Крэдыты для рэальнага сектара эканомікі працягваюць таннець. У верасні сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах для юрыдычных асоб склала 12,3 % гадавых (у пачатку года — 20,8 %). Захоўваецца тэндэнцыя росту рублёвых дэпазітаў насельніцтва — прырост на 11,9 % за 9 месяцаў. Станоўчыя тэндэнцыі ў астатніх галінах эканомікі таксама захоўваюцца. У прамысловай вытворчасці рост у 6,1 %, у параўнанні з мінулым перыядам паказчык не змяніўся. Сельская гаспадарка спрацавала лепш, чым летась, на 1,7 %. Тут важна замацаваць вынік і выйсці па годзе на мэтавую задачу ў 102,2 %, лічыць прэм’ер. «Рэальная заработная плата за восем месяцаў перывысіла ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года на 3,2 %», — паведаміў  Андрэй Кабякоў.

Разам з тым, узровень намінальнай заработнай платы ніжэйшы, чым прадугледжана планам-графікам па выхадзе да канца года на 1000 рублёў. За жнівень сярэдняя зар-плата склала 844,4 рубля, згодна з графікам гэта павінна было быць 896 рублёў. Зарплаты ўжо выраслі ў бюджэтнікаў і ваенных, пытанне па нізкааплатных катэгорыях работнікаў бюджэтнай сферы будзе дадаткова разгледжана.

Але мэтавыя задачы выканалі не ўсе. Гэта датычыцца асобных сфер прамысловасці, а ў сельскай гаспадарцы  — абласцей: крыху недабралі Брэсцкая,  Гомельская і Мінская. Самае высокае невыкананне па секцыі будаўніцтва — яе ўплыў на ВУП — мінус 0,4 %. А калі б гэты сектар працаваў на ўзроўні мінулага года, ВУП склаў бы 102,1 %.

Акрамя таго, прэм’ер заклікаў актывізаваць будаўніцтва жылля з выкарыстаннем механізма субсідзіравання, актыўней ствараць новыя працоўныя месцы, а таксама хутчэй сабраць ураджай з палёў. «Стаўлю задачу: лён павінен быць сабраны да суботы 21 кастрычніка, да 31 кастрычніка з палёў павінна быць сабрана ўсё астатняе. Прашу губернатараў прыняць меры па пад’ёме зябліва. Араць трэба кругласутачна», — паставіў задачу кіраўнік урада.

БелТА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.