Развіццё мясцовых дарог у Беларусі

дороги

6 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў з рабочай паездкай Слуцкі раён. Кіраўніку дзяржавы далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна і вытворча-эканамічным стане саўгаса «Рачкавічы», які знаходзіцца ў структуры БЧ.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з работай рэспубліканскага семінара па тэхналогіях рамонту і аднаўлення аўтамабільных дарог мясцовага прызначэння. Прэзідэнта падрабязна праін-фармавалі аб стане мясцовай дарожнай сеткі, перспектывах яе мадэрнізацыі і развіцця, рэсурсазберагальных тэхналогіях і матэрыялах, што прымяняюцца пры ўкладцы мясцовых дарог.

Сетка мясцовых аўтамабільных дарог у Беларусі складае амаль 71 тыс. км, цвёрдае пакрыццё мае каля 59,5 тыс. км з іх. Для недапушчэння пагаршэння дарожнай сеткі ўрадам была прынята адпаведная дзяржаўная праграма на 2017 — 2020 гады, у якой вызначаны дарогі, што падлягаюць рамонту. Ацэнка эфектыўнасці выканання дзяржпраграмы будзе праводзіцца штогадова.

А.Р. Лукашэнка даручыў падняць якасць мясцовых дарог да ўзроўню рэспубліканскіх.

Тэма аб неабходнасці аднаўлення дарог мясцовага прызначэння была ўзнята яшчэ ў красавіку на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы. Тады было адзначана, што рэспубліканскія магістралі прывялі ў добры стан і цяпер трэба больш актыўна займацца дарогамі ў рэгіёнах. Па выніках нарады Прэзідэнт даручыў прааналізаваць розныя спосабы будаў-ніцтва дарог, вывучыць міжнародны вопыт. Аб гэтым зараз яму і было даложана.

Кіраўніка дзяржавы падрабязна праінфармавалі аб стане мясцовай дарожнай сеткі, перспектывах яе мадэрнізацыі і развіцця. Як адзначыў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, разам з традыцыйнымі тэхналогіямі па ўкладцы дарожных пакрыццяў з гарачага асфальтабетону, маналітнага цэментабетону распрацаваны і адаптаваны на падставе лепшых замежных аналагаў і іншыя спосабы рамонту дарог. З іх асаблівасцямі і перавагамі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся на практыцы.

Усе спосабы спецыялісты і вывучалі у час рэспубліканскага семінара па тэхналогіях рамонту і аднаўлення аўтадарог мясцовага прызначэння.

Аляксандр Лукашэнка паставіў таксама перад прамыслоўцамі задачу пашырыць лінейку дарожна-будаўнічых машын.

БелТА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.