Самым дарагім і любімым

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На першым плане сярод гледачоў святочнага канцэрта — Любоў Іванаўна Бушыла, узнагароджаная ордэнам Маці

На першым плане сярод гледачоў святочнага канцэрта — Любоў Іванаўна Бушыла, узнагароджаная ордэнам Маці

У мінулую пятніцу ў раённым цэнтры культуры прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці. У ім прыняў  удзел старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко. Ад імя раённай улады і сябе асабіста ён выказаў віноўніцам урачыстасці самыя шчырыя віншаванні і самыя лепшыя пажаданні.

— За 22 гады свайго існавання,  — адзначыў Іван Іванавіч, — гэта свята стала адным з самых добрых і ўшанаваных у народзе. У гэты дзень нас асабліва перапаўняюць такія пачуцці, як любоў, адданасць і ўдзячнасць, таму што мама — гэта самае святое, што ёсць у кожнага чалавека. Мы абавязаны ёй за галоўны свяшчэнны дар — дар жыцця, і яна любіць нас проста за тое, што мы ёсць.

Кіраўнік раёна таксама адзначыў, што падтрымка мацярынства і дзяцінства,  умацаванне інстытута сям’і — гэта прыярытэтныя агульнанацыянальныя задачы, і што дзяржаўная палітыка ў гэтай вобласці накіравана на павышэнне якасці жыцця кожнай сям’і, сцвярджэнне традыцыйных сямейных каштоўнасцей. Доказ гэтага — дапамогі маці па цяжарнасці і родах, адрасная сацыяльная дапамога сем’ям, што выхоў-ваюць дзяцей, і іншае — ад нармальнага забеспячэння месцамі ў дзіцячых садках да добрай базы для заняткаў фізкультурай і спортам дзяцей і дарослых. Усё гэта дае пэўны плён — за 9 месяцаў 2017 года ў раёне з’явіліся на свет 316 немаўлят, у тым ліку дзве двойні, а ў цэлым каля 5000 тысяч маці выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, 500 сем’яў маюць статус шматдзетных, прычым у 33 з іх выхоўваюцца пяцёра і больш дзяцей.

Асаблівую ўдзячнасць кіраўнік раёна выказаў жанчынам, удастоеным ордэна Маці. Ён выканаў пачэсную місію ўзнагароджвання несвіжанкі Любові Іванаўны Бушыла, якой 12 кастрычніка быў уручаны ордэн Маці ў Мінаблвыканкаме, каштоўным падарункам ад раённай улады — новай пральнай машынай “Атлант”.

Жанчын-маці, якія сабраліся ў зале РЦК, таксама павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Людміла Крупец і памочнік благачыннага Нясвіжскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода Святога Георгія Перамаганосца ў Нясвіжы, протаіерэй Яўген Лабынько. Кожны па-свойму шчыра і цёпла, яны знайшлі для гераінь дня самыя добрыя і непаўторныя словы, якія пакінулі ў душах тых, хто іх пачуў, светлы і шчымлівы след.

Цудоўным музычным падарункам для ўсіх прысутных сталі канцэртныя нумары ў выкананні лепшых артыстаў раёна — і дарослых, і самых маленькіх, а таксама відовішчнае дэфіле юных прыгажунь — удзельніц гарадскога конкурсу “Міс Несвіжаначка-2017”, які праходзіў у РЦК у чэрвені.

Момант святочнага канцэрта: спявае Таццяна Мароз

Момант святочнага канцэрта: спявае Таццяна Мароз

Зала горача апладзіравала юным артыстам з СШ №1 і №3   г. Нясвіжа, Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў, народным ансамблям “Забава” і “Узорыца” ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, народнаму ансамблю песні “Вяночак” Сноўскага СЦК, народнаму ансамблю песні “Ланская бяседа” і ўсім без выключэння ўдзельнікам святочнага канцэрта.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.