У храме кнігі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Дзень бібліятэк у Ланскую інтэграваную сельскую бібліятэку першы раз наведаліся маленькія чытачы — вучні першага класа. І пакуль яны самі чытаць не ўмеюць, для іх падрыхтавалі інсцэніраванае чытанне беларускай народнай казкі “Сабака і Мядзведзь”. Маленькім чытачам была прапанавана выстава новых цікавых выданняў.

Таксама ў гэты дзень адбылася сустрэча з вучнямі сярэдніх класаў “Наша бібліятэка”. Дзеці даведаліся аб цікавай і даўняй гісторыі Ланскай сельскай бібліятэкі, перагарталі старонкі “Летапісу”. Ішла гаворка аб тым, як у далёкі пасляваенны1945 год намаганнямі мясцовых кіраўнікоў і маладога бібліятэкара Ганны Шыпоўскай ствараўся фонд хаты-чытальні. Яшчэ раз добрым словам успомнілі яе былых работнікаў Юлію Сцяпанаўну Станавую, Аўгусціну Мікалаеўну Дашко, Галіну Васільеўну Белякову. Гэта дзякуючы іх добрасумленнай працы наша Ланская сельская бібліятэка была ў ліку лепшых. А ў 1967 годзе А. М. Дашко была адной з дзесяці прадстаўнікоў Беларусі на Усесаюзным злёце перадавікоў у Маскве.

Дзень бібліятэк — гэта не толькі прафесійнае свята, гэта добрая нагода для ўсіх нас адкрыць для сябе храм кнігі як лепшы ўніверсальны сродак  адпачынку, ведаў і цывілізацыі.

Алена ЖУК,

бібліятэкар 1 катэгорыі Ланскай  інтэграванай

сельскай бібліятэкі.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.