Меню
Курс $  3.25 | €  3.5 | ₽100  3.56 |
Погода 8 °C

Вопыт і стараннасць

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 25.10.2017

DSC03505

Механізатар ААТ “Гарадзея” Генадзь Тоўт гэтымі днямі заняты на закладцы сіласнай траншэі на пагрузчыку “Амкадор 352 С”. У дзень утрамбоўвае 400 — 500 тон кукурузнай масы.

— Корм жывёле будзе якасны, — гаворыць Генадзь Аляксандравіч, — калі добра выканаць тэхналагічныя патрабаванні: чым больш шчыльна ўтрамбуеш, тым лепш ён захаваецца. Так і раблю.



Тры гады таму ён прыехаў у “Гарадзею” з сям’ёй з Казахстана  і, па яго словах, ніколі не пашкадаваў аб гэтым: гаспадарка прадаставіла жыллё і работу, кіраўніцтва клапоціцца аб добрых умовах працы, і на аказаны давер механізатар адказвае стараннай, добрасумленнай работай. Дапамагае і немалы вопыт: Г.А. Тоўт працаваў на пагрузчыку і ў Казахстане, а ўсяго яго працоўны стаж — 25 гадоў.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!