Выратавальнікі — дзецям

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_1162

У рамках акцыі «Моладзь за бяспеку!» выратавальнікі Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з хлопцамі і дзяўчатамі ДУА «Гарадзейская дапаможная школа-інтэрнат». 

Работнікі правялі з дзецьмі прафілактычную размову па пажарнай бяспецы, распавялі аб тым, хто такія ратавальнікі, як тэлефанаваць у пажарную службу і што пры гэтым казаць.

На вуліцы супрацоўнікі МНС прадэманстравалі пажарную тэхніку і магчымасці аварыйна-выратавальнага абсталявання. Хлапчукі і дзяўчынкі нацешыліся самай сапраўднай «воднай феерыяй» і ўбачылі на свае вочы, як ратавальнікі патушылі ўмоўны пажар. Многія з прысутных змаглі самі прымераць сапраўдны шлем выратавальніка, а таксама пася-дзець за рулём пажарнай машыны. Усе прыйшлі ў захапленне ад убачанага, атрымалі шмат карыснай інфармацыі і станоўчых эмоцый. На памяць аб мерапрыемстве ратавальнікі падарылі кожнаму выхаванцу маляўнічую кніжку «Геаметрыі бяспекі».

У завяршэнне ўсяго інспектар пагутарыў з працоўным калектывам установы на тэму «Дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару».

«НН»


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.