Меню
Курс $  3.25 | €  3.5 | ₽100  3.56 |
Погода 12 °C

З канцэртам да пажылых

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 13.10.2017

концерт для пожилых

Восеньскі холад і яркія фарбы лістоты, вясёлыя песні і добрыя словы —- усё гэта складваецца  ў нашым жыцці. А каб было яно больш аптымістычным і цікавым, адны людзі стараюцца для другіх. У прыватнасці, для тых, у каго залаты ўзрост ці нялёгкае становішча. Асаблівую падтрымку трэба ўдзяліць  пажылым,  хто па волі лёсу адарваны ад родных ці не мае такіх і знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні. Як, дарэчы, жыхары Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Да іх і завіталі днямі супрацоўнікі раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага асблугоўвання насельніцтва, валанцёры раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, артысты Лан-скага  СДК Святлана Дзянішчык, Алена Жук і Юрый Гапановіч, а таксама маладыя інваліды аддзялення дзённага знаходжання РТЦСАН. Яны прывезлі  людзям салодкія падарункі і яблыкі, наведалі  ўсе палаты, павіншавалі са святам пажылых людзей. А група ўдзельнікаў хору ветэранаў працы “Аптымісты” (яны ж — валанцёры) і ланскія спевакі  выканалі на розных  пляцоўках  дома-інтэрната бадзёрыя песні.



У ходзе наведвання мы пазнаёміліся з цікавымі людзьмі. Напрыклад, сімпатычная дзяўчына-калясачніца Святлана Казловіч прыгожа малюе акварэллю і гуашшу карціны, некаторыя з іх змешчаны ў калідоры аддзялення. А яшчэ яна вяжа шкарпэткі, мачалкі, рукавіцы.

Віктар Ужыцкі, падапечны валанцёра Тамары Зубрыцкай, пляце цікавыя кошыкі  са шчыльнай паперы, каляровыя вазачкі. Дарэчы, у той дзень ён падарыў  клапатлівай і чулай жанчыне адзін з кошыкаў і вазу. У палаце стаяла яшчэ некалькі яго работ, і мужчына сказаў, што зрабіў іх для царквы. Як бачна, многія насельнікі дома-інтэрната не сумуюць, а вольны час праводзяць з карысцю і цікавасцю для сябе і іншых.

Пажылыя людзі рады, што іх наведваюць, выступаюць з канцэртамі, не забываюць. Прыемна і тым, хто прыязджае, каб стварыць добры настрой і падарыць хвіліны радасці.

 Раіса ХВІР,

валанцёр раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!