Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C

Заўтра пачынаецца сёння

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Асновы заўтрашняга поспеху закладваюцца сёння — гэту ак-сіёму добра ведаюць у ААТ “Гара-дзея”, дзе зараз хутка, дакладна і з захаваннем усіх тэхналагічных патрабаванняў вядуцца асеннія палявыя работы. Як расказаў “НН” галоўны аграном сельгас-прадпрыемства Аляксандр Антончык, тут завершана сяўба азімых. План азімай сяўбы складаў 1127 га. З іх 397 га заняла азімая трыцікале, астатняе — азімая пшаніца. Апошняй, дарэчы, былі пасеяны новыя сарты беларускай селекцыі — “Аўгусціна” і “Ода”. Як яны сябе праявяць, пакажа час, а пакуль што будучаму ўраджаю аказана належная “падмога” ў выглядзе калійных і фосфарных угнаенняў, унесеных адпаведна з нормамі.



Механізатар Сяргей Івашка  працуе ў ААТ “Гарадзея” не так даўно — толькі другі год,  але з першых дзён пастараўся паставіцца да работы з усёй адказнасцю — ашчадна  абыходзіцца з даверанай  тэхнікай, выконвае заданні дакладна і акуратна.  Ураджэнец Ляхавіцкага раёна, механік па спецыяльнасці, Сяргей Генадзьевіч пераехаў сюды з жонкай і сынам  з Баранавіч. Сям’і прадаставілі добраўпарадкаванае жыллё  ў Вялікай  Лысіцы,  жонка ўладкавалася на работу ў мясцовую школу,  выкладае там рускую мову.  — Добрая слава “Гарадзеі” аказалася недарэмнай, —  гаворыць малады механізатар. — І работа ёсць, і жыллё.  І тэхніку даверылі добрую, толькі працуй!      Мы сустрэліся з Сяргеем Івашкам, калі ён сеяў азімую пшаніцу  на трактары “Джон Дзір”  з сеялкай “Амазоне”.  За дзень засяваў  ад 46 да 53 гектараў.

Механізатар Сяргей Івашка
працуе ў ААТ “Гарадзея” не так даўно — толькі другі год,
але з першых дзён пастараўся паставіцца да работы з усёй адказнасцю — ашчадна
абыходзіцца з даверанай
тэхнікай, выконвае заданні дакладна і акуратна.
Ураджэнец Ляхавіцкага раёна, механік па спецыяльнасці, Сяргей Генадзьевіч пераехаў сюды з жонкай і сынам
з Баранавіч. Сям’і прадаставілі добраўпарадкаванае жыллё
ў Вялікай Лысіцы,
жонка ўладкавалася на работу ў мясцовую школу,
выкладае там рускую мову.
— Добрая слава “Гарадзеі” аказалася недарэмнай, —
гаворыць малады механізатар. — І работа ёсць, і жыллё.
І тэхніку даверылі добрую, толькі працуй!
Мы сустрэліся з Сяргеем Івашкам, калі ён сеяў азімую пшаніцу
на трактары “Джон Дзір”
з сеялкай “Амазоне”.
За дзень засяваў
ад 46 да 53 гектараў.

На асенняй сяўбе былі занятыя два механізатары — Аляксандр Касмовіч, які ўжо шмат гадоў працуе ў гаспадарцы, і яго малады калега Сяргей Івашка.

Кукурузы на сілас у гаспадарцы ўбрана 60 % ад плана, здробнена амаль 22 тысячы тон масы. Усяго ж неабходна атрымаць 35000 тон масы. На гэтай рабоце на кормаўборачных камбайнах “Ягуар” шчыруюць Сяргей Варвашэня і Мікалай Яшэня.

На раніцу 5 кастрычніка было ўбрана 183 га цукровых буракоў, што складае 48 % ад неабходнага.

У далейшых планах гарадзейскіх аграрыяў — унясенне арганікі пад зяблевае ворыва, падкормка траў фосфарнымі ўгнаеннямі, уборка кукурузы на зерне і іншае.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!