Меню
Курс $  3.25 | €  3.5 | ₽100  3.56 |
Погода 3 °C

Чаму так называемся?

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 3

Пост опубликован: 03.11.2017

Адкуль пайшла назва «Белая Русь»,  існуе шмат меркаванняў. Яны — розныя, але сведчаць аб адным: аб чысціні думак і намераў, талерантным  характары нашых людзей, аб іх пачуцці годнасці і незалежнасці.

Згадзіцеся: прыгожая назва. І мы ганарымся, што завёмся беларусамі.

А цяпер давайце звернемся да меркаванняў вучоных і даследчыкаў.

Вядомы праваслаўны царкоўны дзеяч, гісторык і багаслоў XIX ст.  Макарый (свецкае імя Міхаіл Булгакаў) звязваў паходжанне этноніма «Белая Русь» з прыгажосцю беларускай зямлі.



Нямецкі дыпламат, падарожнік XV-XVI стст. Сігізмунд Герберштэйн  — з вялікай колькасцю выпадаючага на беларускай зямлі снегу ўзімку.

Расійскі гісторык, дыпламат XVIII ст. Васіль Тацішчаў звязваў паходжанне гэтага этноніма з вольнасцю і незалежнасцю беларускай зямлі.

Расійскі гісторык ХІХ-ХХ стст. Мацей Любаўскі — з непадуладнасцю беларускіх зямель мангола-татарам.

Сучасны даследчык М. Янчук звязваў паходжанне этноніма «Белая Русь» з светлапігментаваным і светлавокім антрапалагічным тыпам жыхароў беларускіх зямель.

Вядомы беларускі вучоны-этнограф Яўхім Карскі тлумачыў паходжанне этноніма  з белым колерам у нацыянальным адзенні жыхароў беларускіх зямель.

Сучасны даследчык П. Крапівін звязваў паходжанне этноніма «Белая Русь» з шырокім распаўсюджаннем на нашых зямлях назваў са словам «белая».

Даследчык Я. Юхо лічыў, што этнонім звязаны з ранейшым прыняццем хрыс-ціянства ў параўнанні з «Чорнай Руссю».

Сучасны даследчык А. Рагалёў акцэнт зрабіў на сэнсавым тлумачэнні «цэнтральная», «найбольш значная», «галоўная».

А вядомы беларускі даследчык Кастусь Тарасаў — з панаваннем хрысціянства ў параўнанні з захаваннем язычніцтва на землях «Чорнай Русі».

Сучасны беларускі вучоны-этнограф Міхаіл Піліпенка звязваў паходжанне этноніма «Белая Русь» з балцкім этнагенэзам, з сэнсавым вызначэннем колераў па баках свету (заходнія землі — чорны, усходнія — белы).

Упершыню назва «Белая Русь» узнікла ў XII ст. прыналежна да Уладзіміра-Суздальскай зямлі, дзе Андрэй Багалюбскі дадаў гэты выраз да свайго тытула як уладара зямель, дзе яшчэ захавалася чысціня праваслаўя. У 1469 г. Іван III накіраваў грамату папу рымскаму, у якой ужываў у сваім тытуле выраз «Вялікі князь Белай Русі». У дакументах другой паловы XIII ст. полацкія, віцебскія, магілёўскія землі называліся Белай Руссю. Да апошняга часу лічылася, што назва «Беларусь» упершыню згадваецца ў гістарычных крыніцах другой паловы XIV ст., польскіх і нямецкіх. Аднак нядаўна амерыканскі вучоны М. Л. Колкер знайшоў у Дубліне (Ірландыя) сярэднявечны рукапіс другой паловы XIII ст. на лацінскай мове. У ім сярод іншых твораў змешчаны невялікі, невядомы навуцы трактат па геаграфіі Еўропы — «Апісанне земляў». Ён складзены каталіцкім манахам-місіянерам, які ў часы князя Міндоўга прапаведаваў хрысціянства сярод прыбалтыйскіх язычнікаў у Літве, Жамойці і Яцвягіі і добра ведаў гэты край. Для даследчыкаў беларускай мінуўшчыны гэта «Апісанне земляў» асабліва каштоўнае тым, што ў ім на цэлае стагоддзе раней за вядомыя гістарычныя крыніцы згадваецца Белая Русь. Пад ёю разумелі памежную, прылеглую да Прыбалтыкі, паўночна-заходнюю частку Русі, г. зн. тэрыторыю сучаснай Усходняй Беларусі і Пскоўшчыны (ад Пскова да Турава). Трактат быў апублікаваны М.Л. Колкерам у 1979 г. у амерыканскім часопісе «Speculum» («Люстра»). Яго пераклад з лацінскай мовы на беларускую надрукаваны ў часопісе «Спадчына» (1993, № 3) і гістарычным альманаху «Адраджэнне» (1995).

«Гісторыю Беларусі» чытала

 Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!