Чарговая перамога

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Яшчэ падлеткам Анатоль Карловіч вызначыў для сябе, што працаваць ён будзе ў сельскай гаспадарцы. У перыяд вучобы ў школе набыў навыкі трактарыста-машыніста падчас заняткаў у вучэбна-вытворчым камбінаце. І, атрымаўшы пасведчанне, уладкаваўся ў мясцовую гаспадарку. Затым ад-служыў у войску, у родныя мясціны вярнуўся ў 1987 годзе, сеў за руль трактара, і з таго часу заўзята шчыруе ў гаспадарцы — даведзеную норму выпрацоўкі часта перавыконвае. За гэты час змяніў не адзін агрэгат, зараз Анатоля Аляксандравіча можна бачыць за рулём МТЗ-82. Вопытны механізатар задзейнічаны на розных відах сельскагаспадарчых работ. З пачатку сезона шчыраваў на ўнясенні арганічных угнаенняў, апрацоўцы і хімпраполцы пасеваў азімых і яравых культур. Дарэчы, сёлета на вясновых палявых работах ён спрацаваў прадуктыўна і вынікова, у яго была найбольшая выпрацоўка норма-змен па сельгаспрадпрыемстве.

814

Даручаюць яму і прэсаванне саломы, зграбанне правяленай травы для прыгатавання сенажу, звозку саломы і іншае. Калі ж здараюцца непаладкі, сам займаецца рамонтам, спяшаецца, каб хутчэй выйсці ў поле. Яго добрасумленную працу неаднаразова адзначала кіраўніцтва ААТ “Новае жыццё” і заахвочвала стараннага работніка прэміямі.

Аксана ГРОХ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.