Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 6 °C

Цукровыя буракі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 1 0

Па стане на 2 лістапада, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у  сельгаспрадпрыемствах раёна ўбрана 5210 гектараў цукровых буракоў (96 % ад неабходнага). Накапана 303635 тон  карэння. Летась на гэты дзень валавы збор складаў 282004,1 тоны.

Сярэдняя ўраджайнасць цяпер дасягнула 582,8 ц/га, а ў мінулым го-дзе была 499,8 ц/га. Самыя багатыя бурачныя плантацыі — у СВК “Агракамбінат Сноў”, дзе з гектара  выйшла па 798 ц/га. Па 712 цэнтнераў дае кожны гектар у ААТ “Новае жыццё”, па 635 — у ААТ “Грыцкевічы”, па 602 ц сабралі ў ААТ “Гарадзея”.



На Гарадзейскі цукровы камбінат нашы гаспадаркі адправілі ў фізічнай вазе 237298,4 тоны салодкага кораня. Сярэдняя  цукрыстасць яго — 17,20 %. Больш высокая яна  ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 17,42 %, у “Снове” — 17,29 %,  у “Новым жыцці” — 17,25 %.

1 Comment

1 Comment

  1. Вух, ну кажись успели убрать до зимы, я то думал что не смогут этого сделать

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!