Дзіцячы садок №4 адзначыў 50-годдзе

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У канцы кастрычніка ўстанова дашкольнай адукацыі

“Дзіцячы яслі-сад №4

г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства” адзначыла сваё

50-годдзе.

Юбілейнае мерапрыемства вядзе загадчык дзіцячага ясляў-сада №4 г. Нясвіжа  “Караблік дзяцінства” В.І. Пуляк

Юбілейнае мерапрыемства вядзе загадчык дзіцячага ясляў-сада №4 г. Нясвіжа
“Караблік дзяцінства” В.І. Пуляк

Протаіерэй Мікалай Лабынько ўзнагароджвае загадчыка  ясляў-сада В.І. Пуляк вышэйшай узнагародай Слуцкай епархіі — Архіерэйскай граматай ад епіскапа Слуцкага Антонія

Протаіерэй Мікалай Лабынько ўзнагароджвае загадчыка
ясляў-сада В.І. Пуляк вышэйшай узнагародай Слуцкай епархіі — Архіерэйскай граматай ад епіскапа Слуцкага Антонія

З харэаграфічнай падтрымкай танцавальнага калектыву  ясляў-сада “Кропелька” спявае мама выхаванца ясляў-сада  Уладзіслава Пархановіча Ларыса Пархановіч

З харэаграфічнай падтрымкай танцавальнага калектыву
ясляў-сада “Кропелька” спявае мама выхаванца ясляў-сада
Уладзіслава Пархановіча Ларыса Пархановіч

 

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі, прайшло ў раённым цэнтры культуры і стала сапраўдным святам для вялікага мноства людзей — выхаванцаў садка і іх бацькоў, цяперашніх і былых яго работнікаў, а таксама ўсіх, чыё жыццё аказалася тым ці іншым чынам звязана з дзейнасцю гэтай установы.

Гісторыя  “Карабліка дзяцінства”, які носіць гэту назву з 2012 года, пачалася ў 1967-м, калі з нагоды 50-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў Нясвіжы быў адкрыты дзіцячы садок №4, першы тыпавы дзіцячы сад у горадзе.

Па ўспамінах работнікаў, якія шчыруюць тут з дня адкрыцця і па сённяшні дзень, у першым корпусе было адкрыта 6 груп, музычна-спартыўная зала, харчовы блок, бухгалтэрыя. Меліся пральня і кацельня, цудоўная спартыўная пляцоўка з дашчаным пакрыццём і прагулачныя  веранды.

Праз 11 гадоў, у красавіку 1978 года, быў адкрыты другі корпус садка. Ён стаў 12-групавым. Колькі сіл каштавала гэта ад-крыццё, лепш за ўсіх ведае яго тагачасная загадчыца Надзея Аляксандраўна Багуслаўская, якая кіравала садком з мая 1977 года па ліпень 1988-га.

Яна, а таксама іншыя ветэраны педагагічнай працы са сцэны РЦК дзяліліся ўспамінамі аб гадах станаўлення садка і прымалі віншаванні ад маладых спецыялістаў, педагогаў дашкольнага выхавання Яўгена Цвяткова, Вікторыі Сярэдзіч, Сняжаны Скарбоўскай і цяперашніх яго выхаванцаў.

Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць усіх, хто працаваў у гэтай дашкольнай установе і пайшоў з жыцця, а іх імёны былі ўзгаданы на спецыяльным слайдзе як сімвал адзінства мінулага і будучыні, без якіх няма сучаснасці.

Асаблівыя словы ўдзячнасці загадчык дзіцячага ясляў-сада №4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства” В.І. Пуляк выказала ў адрас раённай улады: старшыні райвыканкама І.І. Крупко за тое, што за апошнія гады было выдзелена больш чым 3 млрд. рублёў на капітальны рамонт даху, групавых памяшканняў, набыццё гульнёвага абсталявання і інтэрактыўнай дошкі, а яго намесніку                А.І. Майсеню — за падтрымку сацыяльна значных праектаў у рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта — валанцёрскай дзейнасці атрада “Сардэчка”.

Ад імя ветэранаў — работнікаў дашкольнай установы выступае  яе загадчыца ў 1977 — 1988 гадах Надзея Аляксандраўна Багуслаўская

Ад імя ветэранаў — работнікаў дашкольнай установы выступае
яе загадчыца ў 1977 — 1988 гадах Надзея Аляксандраўна Багуслаўская

З падзякай да кіраўніцтва і калектыву  “Карабліка дзяцінства” звяртаецца сям’я Вашкевіч

З падзякай да кіраўніцтва і калектыву
“Карабліка дзяцінства” звяртаецца сям’я Вашкевіч

Інтэрактыў  з гледачамі  праводзіць  В.М. Вальчык  з сынам  Андрэем

Інтэрактыў з гледачамі праводзіць В.М. Вальчык з сынам Андрэем

На ўваходзе ў залу і дзяцей, і дарослых сустракала  краіна дзяцінства, у якую ўсіх жадаючых запрашалі  раставыя лялькі раённага цэнтра дзіцячай творчасці

На ўваходзе ў залу і дзяцей, і дарослых сустракала
краіна дзяцінства, у якую ўсіх жадаючых запрашалі
раставыя лялькі раённага цэнтра дзіцячай творчасці

Гісторыя дзіцячага ясляў-сада №4 яскрава паўставала ва ўспамінах цікавых людзей, амаль што яго аднагодкаў. Так, гонар перарэзаць сімвалічную чырвоную стужку на адкрыцці садка ў далёкім 1967 годзе выпаў Але Казіміраўне Булат, якая стала вядомым урачом гінеколагам-акушэрам і дапамагла з’явіцца на свет сотням немаўлят. З вялікай душэўнай цеплынёй і хваляваннем яна падзялілася ўспамінамі аб часе, праве-дзеным у да-школьнай установе, як вельмі радасным і шчаслівым, напоўненым штодзённымі адкрыццямі, якія ў дзяцінстве здаваліся такімі важнымі і вялікімі!

Лішнім будзе сцвярджаць, як моцна ганарыцца дзіцячы яслі-сад №4 сваімі выхаванцамі — урачамі, педагогамі, інжынерамі, будаўнікамі, юрыстамі, эканамістамі, ваеннымі. Шмат іх было і ў глядзельнай зале.  І каб даць хаця б некаторым з іх магчымасць выказацца, дзве мамы з дзецьмі, цяперашнімі выхаванцамі садка — Т.А. Ерчынская з сынам Яўгенам і В.М. Вальчык з сынам Андрэем — правялі інтэрактыўнае апытванне залы, падчас якога гледачы адказвалі, ці помняць свой першы ранішнік і першы ранішнік свайго дзіцяці, як звалі выхавацеля і яго памочніка, кім былі на навагоднім ранішніку, ці любілі спаць падчас ціхага часу і г.д. Многія адказы суправаджа-ліся смехам і апладысментамі, гутарка атрымалася вельмі жывой і цікавай.

Перад вачамі прысутных паўстала таксама і жывая панарама шматграннай выхаваўчай дзейнасці садка, прадстаўленая яскравымі слайдамі з цытатамі вялікіх людзей аб выхаванні і відэа-ўрыўкамі з тэлеперадач, прысвечаных рабоце гэтай дашкольнай установы. І сапраўды, вось ужо пяць гадоў “Караблік дзяцінства” працуе ў рэжыме інавацыйнай дзейнасці. Яго праекты накіраваны на фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту праваслаўных традыцый і нацыянальных культурных каштоўнасцей. Паколькі ў дашкольным перыядзе ідзе актыўнае назапашванне маральнага вопыту, самавызначэння і станаўлення самасвядомасці, сёння дашкольная ўстанова адукацыі супрацоўнічае з Беларускай Праваслаўнай Царквой, каб яе выхаванцы выраслі дастойнымі людзьмі, каб у іх свядомасць былі надзейна закладзены сямейныя каштоўнасці.

Вельмі важна і тое, што тут паспяхова рашаецца задача актыўнага ўключэння татаў у адукацыйны і выхаваўчы працэс, чаго часта яшчэ не хапае ў нашым грамадстве.

Благаславіў гэту работу і паспяховае далейшае развіццё супрацоўніцтва з праваслаўнай царквой епіскап Слуцкі і Салігорскі, прэасвяшчэннейшы Антоній. Яму, а таксама настаяцелю храма Найсвяцейшай Багародзіцы вёскі Чыжэвічы Салігорскага раёна, протаіерэю Мікалаю Лабынько, настаяцелю храма Святога Велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Нясвіжа, протаіерэю Яўгену Лабынько, настаяцелю прыхода кафедральнага сабора Нараджэння Хрыстова  горада Салігорска, протаіерэю Рыгору Бяляцкаму, клірыку храма Святога Велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Нясвіжа, іерэю Паўлу Фокіну, клірыку храма Узнясення Гасподня горада Клецка, іерэю Андрэю Еўшалю, клірыку храма Узнясення Гасподня города Нясвіжа, іерэю Іаану Уханаву загадчык дзіцячага ясляў-сада №4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства” Вольга Пуляк уручыла Па-дзякі ад сваёй установы і выказала спадзяванне на далейшае плённае супрацоўніцтва.

Протаіерэй Мікалай Лабынько ўзнагародзіў В.І. Пуляк, загадчыка ясляў-сада, вышэйшай узнагародай Слуцкай епархіі — Архіерэйскай граматай ад епіскапа Слуцкага Антонія за духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення.

Асаблівыя словы ўдзячнасці за падтрымку і разуменне Вольга Іванаўна адрасавала аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Яго начальніку А.У. Клішэвіч таксама было ўручана Падзячнае пісьмо ад дашкольнай установы. У сваю чаргу, Алена Уладзіміраўна павіншавала калектыў садка з юбілеем і па-абяцала падтрымку ва ўсіх яго добрых пачынаннях. Яна таксама выканала пачэсную місію ўзнагароджвання, уручыўшы загадчыку ясляў-сада В.І. Пуляк Падзяку старшыні Нясвіжскага райвыканкама. Граматамі ад-дзела адукацыі былі адзначаны былы загадчык дашкольнай установы Н.А. Багуслаўская, шэф-повар Л.А. Чарнюк і повар дзіцячага харчавання В.К. Барко, музычныя кіраўнікі Т.У. Бацян і А.А. Чарнюк, рабочыя па мыцці і рамонце спецадзення Т.В. Куцэра і Н.А. Грушэвіч.

Шмат гадоў добрым сябрам і верным сацыяльным партнёрам  садка-юбіляра з’яўляецца Нясвіжская раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў адукацыі і навукі, якую ўзначальвае Л.У. Крупец. Яна таксама атрымала Падзячнае пісьмо ад установы і адрасавала яе калектыву самыя цёплыя словы віншавання.

Музычны падарунак  ад сям’і Дзмітрыя Канішчава

Музычны падарунак
ад сям’і Дзмітрыя Канішчава

Музычна-харэаграфічны падарунак ад ДЦРДз  г. Салігорска “Планета дзяцінства”

Музычна-харэаграфічны падарунак ад ДЦРДз
г. Салігорска “Планета дзяцінства”

І дарослыя, і дзеці былі ў захапленні  ад выступлення народнага ансамбля “Нясвіжскія лыжкары”  Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа

І дарослыя, і дзеці былі ў захапленні
ад выступлення народнага ансамбля “Нясвіжскія лыжкары”
Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа

Нікога не пакінуў раўнадушным танец татаў —  удзельнікаў валанцёрскага атрада “Сардэчка” — са сваімі дочкамі

Нікога не пакінуў раўнадушным танец татаў —
удзельнікаў валанцёрскага атрада “Сардэчка” — са сваімі дочкамі

Сярод 580 устаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці “Караблік дзяцінства” дастойна выглядаў у абласным фестывалі-конкурсе ў 2016 годзе, а ў 2017-м заняў у ім першае месца. У сувязі з гэтым В.І. Пуляк выказала шчырую ўдзячнасць за метадычную дапамогу намесніку начальніка раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму С.А. Шатрун, галоўнаму спецыялісту сектара дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі па да-школьнай адукацыі А.В. Янчык, метадысту  вучэбна-метадычнага кабінета А.А. Камаровай і ўручыла ім Падзякі сваёй установы.

Самых добрых слоў на свяце былі ўдастоены партнёры садка-юбіляра па рэалізацыі інавацыйных праектаў, педагогі і святары з іншых раёнаў і нават абласцей. Так, Падзячныя пісьмы з рук В.І. Пуляк атрымалі заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, загадчык д/с №170 г. Гомеля Н.В. Цімашэнка, благачынны Калінкавіцкага благачыння, старшыня аддзела адукацыі, катэхізацыі і місіянерскай работы Тураўскай епархіі айцец Аўксенцій (ён уручыў Вользе Іванаўне епархіяльны медаль Свяшчэннамучаніка Алексія, прэсвітэра Лельчыцкага, якой яна была ўдастоена ад Тураўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы), начальнік аддзела дашкольнай і пачатковай адукацыі Гомель-скага абласнога інстытута развіцця адукацыі Т.Я. Сергеенка, супрацоўніцтва з якімі пачалося яшчэ ў 2012 годзе, загадчык да-школьнага цэнтра развіцця дзіцяці “Планета дзяцінства” горада Салігорска І.М. Маршыцкая. Асобныя добрыя словы былі адрасаваны генеральнаму дырэктару ААТ “Беларуськалій” І.І. Галаватаму, які шчыра падтрымаў сяброўства дзвюх дашкольных устаноў, распачатае ў гэтым навучальным годзе. Напярэдадні юбілею салігорцы падарылі садку-юбіляру інтэрактыўны стол, які стаў выдатным дапаўненнем да яго матэрыяльнай базы.

На сцэну таксама падымаліся спонсары, дзякуючы якім знаходжанне дзяцей у садку робіцца яшчэ больш прыемным, цікавым і карысным для іх разумовага і фізічнага развіцця. І хаця не ўсе яны змаглі прыбыць на свята, аднак іх імёны ўжо запісаны на самых добрых старонках гісторыі ўстановы. Гэта дырэктар ААТ “Сейлавічы” С.М. Пілішчык,  дырэктар ЗАТ “Салігар” Ю.Ф. Доўнар, дырэктар УП “Нясвіжская ЖКГ” А.Г. Жук, кіраўнік сялянскай гаспадаркі “Кубрак” У.У. Кубрак,  дырэктар ААТ “Вішнявецкі-Агра” В.У. Худніцкі, дырэктар ААТ “Прагрэс 2010” В.М. Тароцька, прадпрымальнік Ю.А. Суднік, ад імя якога на сцэну паднялася яго жонка Наталля Анатольеўна, галоўны інжынер ДРБУ №168 КУП “Мінскаблдарбуд” В.А. Кавалеўскі, старшыня папячыцельскага савета Т.А. Ерчынская.

На свяце ўзгадваліся і сацыяльныя партнёры віноўніка ўрачыстасці, кожны з якіх у межах сваёй кампетэнцыі ўносіць пасільны ўклад у яе паспяховую работу. Гэта дырэктар РЦК Т.І. Лук’янчык, дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Л.І. Вітко, дырэктар цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна В.М. Русецкая, галоўны ўрач Нясвіжскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Я.В. Белавус, намеснік галоўнага рэдактара газеты “Нясвіжскія навіны” С.У. Любанец. Усе яны былі адзначаны Падзячнымі пісьмамі ад “Карабліка дзяцінства”.

Маленькія ўдзельнікі  святочнага канцэрта,   выхаванцы  дашкольнай  установы, паказалі  сябе  як вялікія  артысты

Маленькія ўдзельнікі святочнага канцэрта,
выхаванцы дашкольнай установы, паказалі сябе як вялікія артысты

IMG_2522

Такое ж пісьмо атрымала і дырэктар Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа А.В. Жураўлёва. З гэтай установы за час існавання садка ў яго педагагічны калектыў прыйшлі 18 спецыялістаў, і такім чынам гісторыя каледжа стала назаўсёды звязанай з гісторыяй садка. Даўняе цеснае сяброўства звязвае яго і з Нясвіжскай СШ №1 у асобе яе дырэктара Т.І. Дубовік, і з цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, які ўзначальвае І.І. Душэйка. Таццяне Іванаўне і Ірыне Іванаўне таксама былі ўручаны Падзячныя пісьмы.

Глыбока кранулі многіх прысутных выступленні старшыні Нясвіжскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа В.Л. Пратасенка і першага старшыні валацёрскага атрада  бацькоў “Сардэчка”  Д.В. Канішчава, а таксама відэафільм аб атрадзе  “Сардэчка”. В.Л. Пратасенка ўручыла Падзяку ад Мінскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа  А.А. Чарнюк, Т.В. Бацян, Н.С. Калько і В.І. Пуляк за рэалізацыю сацыяльна-значных праектаў у рамках  валанцёрскай дзейнасці.

Пачынаючы з 2010 года, выхаванцы ясляў-сада №4 стана-віліся лаўрэатамі абласных і раённых  конкурсаў “Я — даследчык!”, былі пераможцамі Кубка Беларусі і рэспубліканскіх спаборніцтваў па спартыўнай хадзьбе (у рамках правядзення “Языльскай дзясяткі”). Яны цяпер паспяхова навучаюцца ў школе, працягваюць сваю даследчыцкую  дзейнасць, актыўна ўдзельнічаюць у спартыўным жыцці школы, раёна, вобласці. І не меншую цікавасць, чым якое-небудзь папулярнае ток-шоу на тэлебачанні, у прысутных у зале выклікала гутарка з прадстаўнікамі гэтай таленавітай дзятвы — Дзмітрыем Еўтухам, Уладзімірам Лясновым, Мікалаем Урыцкім, Захарам Вашкевічам, Альбінай Бацян, Кірылам Багдановічам, Ульянай Вашкевіч, якія былі запрошаны на сцэну. Дзіцячая непасрэднасць у спалучэнні з уменнем трымацца на публіцы выклікала заслужаныя гарачыя воплескі залы.

Увогуле, аплыдысменты часта гучалі на гэтым вялікім шматколерным свяце, якое доўжылася больш за тры гадзіны. Гэты,     здавалася б, немалы час праляцеў, як адна хвіліна — так шчыра і цікава гучалі віншаванні выступоўцаў, так захапляльна глядзеліся канцэртныя нумары. Танцы і вершы ў выкананні выхаванцаў ясляў-садка, цудоўныя песні дарослых артыстаў, работнікаў РЦК, бліскучы музычна-мастацкі падарунак ад салігорскіх сяброў, непараўнальныя “Нясвіжскія лыжкары”, чароўны танец татаў і дачок — гэтыя і ўсе астатнія мастацкія нумары юбілейнага свята стварылі адну яскравую карціну вялікай дружнай сям’і, якую аб’яднала самая вялікая і чыстая Любоў — любоў да дзяцей. І прыгожая лічба “50” для гэтай сям’і — толькі пачатак доўгага, цікавага шляху, на якім чакае яшчэ шмат новых азарэнняў і адкрыццяў!

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.