Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 7 °C

Мае восеньскія святы

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Кастрычнік аказаўся шчодрым на святы. Мне пашчасціла пабываць на некалькіх з іх.

Адразу прысутнічала ў Сноў-скай сельскай бібліятэцы, на пасяджэнні клуба “Отрада”. Там прайшоў вечар, прысвечаны Дню пажылых людзей. Загадчык бібліятэкі Зінаіда Грабёнка павіншавала нас са святам. Пагутарылі, паспявалі. Адказвалі на пытанні пра восень, адгадвалі загадкі. З задавальненнем паслухалі выступленне вакальнай групы народнага ансамбля “Вяночак” пад кіраўніцтвам Тамары Прыгун. Удала вёў канцэрт Юрый Шарапа. Зала  была ўпрыгожана па-асенняму: многа восеньскіх кветак, жоўтай ліствы і чырвоных гронак рабіны.



Вельмі спадабалася таксама свята, наладжанае для пажылых людзей у Слабадскім клубе-бібліятэцы, пра якое “раёнка” ўжо расказвала.

І яшчэ я была на свяце, прысвечаным Дню настаўніка, на якое запрасілі ветэранаў гэтай сферы — былых кіраўнікоў устаноў адукацыі і іх намеснікаў. Я ж некалі сем гадоў загадвала Сноўскім дзіцячым  садком, вось і трапіла на гэтае мерапрыемства. Такую змястоўную праграму падрыхтавалі для нас! І гэта так здорава — убачыцца з калегамі праз многія гады! Думаю, што сустрэча запомніцца ўсім, хто на ёй прысутнічаў, надоўга.

Зінаіда ШЫМАНОВІЧ,

старшыня Сноўскай

пярвічнай арганізацыі

раённага таварыства інвалідаў.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!