Пад зоркай славутага класіка

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У другую суботу лістапада ў Нясвіжскім каледжы імя Якуба Коласа адбылася канцэртная праграма, прысвечаная  135-годдзю вялікага Песняра беларускай зямлі, імя якога носіць гэта навучальная ўстанова.  Адыхо-дзячы год быў тут асабліва асвечаны зоркай яго творчасці, напоўнены ўсім яго шматгранным вобразам.

На сцэне — удзельнікі літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” (злева
направа) Алег Пракарына, Уладзімір Жылко, Соф’я Любанец, Валянціна Шчарбакова

Вось і заключнае мерапрыемства юбілейнага года, якім завяршыла сваю работу творчая майстэрня “З Коласам па жыцці”, дапамагло ўсім прысутным нанова адкрыць для сябе Якуба Коласа не толькі як Творцу — паэта і пісьменніка, але і як настаўніка, сем’яніна, грамадзяніна.

Са сцэны ізноў гучалі неўміручыя коласаўскія радкі і песні на вершы паэта, сама-дзейныя артысты — навучэнцы каледжа — пераносілі прысутных у маленства паэта, у вытокі яго любові да роднай зямлі.  З заміраннем сэрца зала слухала славутую песню “Мой родны кут, як ты мне мілы” ў чароўным выкананні Алесі Сугак, “Оду Коласу”, якую чытала Вікторыя Мак-сіменка пад пяшчотны акампанемент флейты Уладзіслава Сініцына, пералівы цымбалаў пад рукамі Валерыі Саўчук і Валерыі Пашкевіч, то лірычныя, то заліхвацкія танцы дзяўчат  П-32 і З-31 груп і многае-многае іншае.

Рэцытацыя (новае прачытанне) верша Якуба Коласа “Маці ля калыскі” ў выкананні навучэнкі каледжа Вікторыі Уласовіч

 

Выкладчык каледжа Анатоль Беська чытае ўрывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”

Асобную цікавую нотку ў тую святочную вечарыну ўнеслі за-прошаныя госці —  удзельнікі літаратурна-музычнага аб’яднання  “ Валошкі”, якое створана і працуе пры Нясвіжскай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, — Валянціна Шчарбакова (кіраўнік аб’яднання), Уладзімір Жылко, Алег Пракарына і Соф’я Любанец. Яны прачыталі свае вершы, прысвечаныя Якубу Коласу і яго сябру і паплечніку ў літаратуры Янку Купалу, а Соф’я Любанец па-дзялілася ўспамінам пра гутарку з малодшым сынам Якуба Коласа Міхасём Канстанцінавічам Міцкевічам, якую 10 гадоў таму запісвала для раённага радыё. Праз успаміны сына вялікі творца паўстаў як сапраўдны Чалавек:  выдатны сем’янін, добры і вельмі мудры бацька, які ўласным прыкладам вучыў дзяцей любіць сваіх родных, сваіх сяброў і родную зямлю.

У завяршэнне навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа нагадалі аб тым, што лічаць сябе  нашчадкамі Песняра і ганарацца тым, што нясуць у свет яго спадчыну. І хочацца верыць, што яны ўпішуць новыя цікавыя старонкі ў гісторыю нашага жыцця, гісторыю беларусаў, гісторыю літаратуры і творчасці, якая не мае межаў!

Танцавальны калектыў “Сюжэт”
прадставіў гледачам танец “Птушка”

На сцэне — інструментальны ансамбль каледжа “Дыліжанс”

Лілія ІВАНЕНКА.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.