ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Урад Беларусі будзе і надалей усяляк падтрымліваць прадпрымальніцтва. Пра гэта заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на адкрыцці VII Міжнароднага форуму прадпрымальніцтва, які праходзіць у рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі. Паводле яго слоў, будуць падтрымлівацца ініцыятывы прыватнага сектара па прасоўванні і паўсюдным распаўсюджванні ідэй прадпрымальніцтва шляхам удзелу ў фарміраванні адкрытага дыялогу бізнесу і ўлады. «Роля прадпрымальніцтва ў нацыянальнай эканоміцы, стварэнні новых працоўных месцаў і ўстойлівым сацыяльным развіцці высокая. Гэты сегмент эканомікі здольны хутка рэагаваць на зменлівыя ўмовы рынку, генераваць і ў кароткі тэрмін увасабляць інавацыйныя ідэі ў рэальныя праекты, займаць новыя нішы на рынках тавараў і паслуг, пашыраць сваю прысутнасць на знешніх рынках», — адзначыў Андрэй Кабякоў.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.