Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 9 °C

Рэйсы Мікалая Дубровы

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 17.11.2017

Хто працаваць не баіцца, той заўсёды будзе на добрым рахунку ў кіраўніцтва, у пашане ў калег. Менавіта такія адносіны да сябе заслужыў добрасумленнасцю вадзіцель адкрытага акцыянернага таварыства “Лань-Нясвіж” Мікалай Дуброва. Сёлета падчас жніва ён на самазвале ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 1192,5 тоны збожжа і заняў другое месца ў раённым спаборніцтве сярод вадзіцеляў. Такая перамога — не першая ў яго прафесійнай дзейнасці, высокія вытворчыя вынікі ў яго меліся і ў папярэднія гады. Сам вадзіцель ніколі не разлічвае на перамогу, а проста працуе, як заўсёды — шчыра і заўзята. Дарэчы, Мікалай Васільевіч — неаднаразовы ўдзельнік і абласных дажынак, добра памятае святы ў Лагойску, Вілейцы, Уздзе.



754

Вадзіцелю Мікалаю Дуброву на працягу ўсяго сельскагаспадарчага сезона хапае работы. Вясной ён заняты на пасяўной, летам актыўна ўключаецца ў нарыхтоўку зялёных кармоў і жніво, пасля пераключаецца на ўборку кукурузы. За-дзейнічаны ён таксама і ў рэйсах па забеспячэнні, прывозіць запасныя часткі да тэхнікі, будаўнічыя матэрыялы і іншае. Ездзіць даводзіцца па ўсёй краіне. Але на любым участку, дзе б ні працаваў Мікалай Васільевіч, да справы ён ставіцца заўсёды з адказнасцю.

Аксана ГРОХ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!