Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 3 °C

Тэма тыдня

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 10.11.2017

Разлік на рэгіёны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком Украіны Пятром Парашэнкам у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка наведваў Эміраты з рабочым візітам. Падчас паездкі прайшлі перагаворы з кіраўніцтвам краіны, а таксама шэраг сустрэч з прадстаўнікамі бізнес-колаў.

З працоўным візітам у ААЭ 1—2 лістапада знаходзіўся і Пётр Парашэнка. Напярэдадні ён здзейсніў афіцыйны візіт у Саудаўскую Аравію.



«У гандлёва-эканамічных адносінах мы вельмі актыўна супрацоўнічаем. Наш тавараабарот ужо, нягледзячы на рознага роду праблемы і перашкоды, склаў больш як $3 млрд., напэўна, недзе $3,5 млрд. будзе на сённяшні дзень. Але ў нас ёсць вельмі добрая магчымасць пашырыць супрацоўніцтва за кошт узаемадзеяння рэгіёнаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Новы імпульс развіццю адносін паміж краінамі, упэўнены беларускі лідар, дасць першы форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які рыхтуюцца правесці ў Гомелі.

«Што да палітычнага ўзаема-дзеяння, то ў нас увогуле праблем няма. Мы абсалютна ідзём па тым курсе, па якім дамовіліся ісці», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік нашай дзяржавы заўважыў, што нават на вялікай адлегласці ад сваіх краін прэзідэнты змаглі сустрэцца і разгле-дзець праблематыку адносін. «Сёння ў нас ёсць магчымасць абмеркаваць тыя пытанні, якія маюць патрэбу ў дадатковым імпульсе. Я хачу вас запэўніць, што мы заўсёды былі людзьмі надзейнымі: калі мы абяцаем, мы гэта робім. Я хачу гэта вам гарантаваць і на будучыню», — звярнуўся Кіраўнік нашай краіны да свайго ўкраінскага калегі.

Пётр Парашэнка адзначыў актыўную працу над рэалізацыяй раней дасягнутых дамоўленасцей, пачынаючы ад пытанняў дэмаркацыі і заканчваючы гандлёва-эканамічным супрацоўніцтвам. «Я гэтае пытанне трымаю на кантролі», — падкрэсліў Прэзідэнт Украіны. Ён выказаў задавальненне ў сувязі з тым, што бакі пашыраюць узаемадзеянне па розных напрамках, уключаючы эканоміку і сацыяльную сферу.

 

 

Гуманітарнае

 супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва стала ключавой тэмай сустрэчы ў сераду Кіраўніка нашай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) Петэра Маўрэра. На думку Аляксандра Лукашэнкі, гэты  візіт павінен быць сімвалічным і ўзнімаць адносіны Беларусі і Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа на новы ўзровень:

— Наша з вамі сённяшняя работа па адкрыцці офіса МКЧК у Беларусі пра многае сведчыць і мы гэта вельмі высока цэнім. Гэта якраз і будзе новай старонкай у нашых адносінах, якая дадасць туды больш перспектывы і больш надзей.

Трэба сказаць, што МКЧК мае сетку рэгіянальных прадстаўніцтваў (дэлегацый) па ўсім свеце. У 1992 годзе ў Маскве было ад-крыта рэгіянальнае прадстаўніцтва гэтай арганізацыі для Расіі, Беларусі і Малдовы. Менавіта праз гэты офіс сёння здзяйсняецца супрацоўніцтва паміж нашай дзяржавай і Чырвоным Крыжам.

БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!