Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Аб развіцці лічбавай эканомікі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Беларусь павінна максімальна выкарыстоўваць магчымасці па развіцці лічбавай эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нара-дзе па праекце дэкрэта «Аб развіцці лічбавай эканомікі».

«Мы павінны прыняць новую, як яе называюць, лічбавую рэальнасць і максімальна выкарыстоўваць усе магчымасці, якія яна адкрывае перад Беларуссю. Менавіта таму з’явіўся праект дэкрэта «Аб развіцці лічбавай эканомікі». Усёабдымная назва, і яна гаворыць сама за сябе. Наша краіна цвёрда вызначылася: лічбавая трансфармацыя эканомікі з’яўляецца адным з ключавых прыярытэтаў развіцця дзяржавы», — заявіў Кіраўнік дзяржавы. На нараду былі запрошаны як адказныя дзяржаўныя асобы, так і вядомыя прадстаўнікі ІТ-супольнасці. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прадмет размовы вельмі актуальны і вельмі маштабны, аднак яшчэ некалькі гадоў таму ніхто не мог і ўявіць, што адпаведныя пытанні настолькі прадметна будуць абмяркоўвацца на ўзроўні Прэзідэнта. «Так хутка і бурна развіваецца жыццё, і ад гэтага нікуды не дзецца. І калі мы ў гэтым бурным жыцці адстанем, значыць, мы зноў жа будзем цярпець ад таго, што ў нас нечага не хапае, — сказаў Кіраўнік дзяржавы. — Размова ідзе не проста аб развіцці ІТ-сферы і не толькі аб высокіх тэхналогіях. Тэма сустрэчы значна шырэйшая. Яшчэ вясной было прынята рашэнне аб стварэнні ІТ-краіны. Назва гэта ўмоўная, але ўсім сутнасць зразумела». Інфармацыйныя тэхналогіі пранікаюць ва ўсе сферы, а таму парадак дня ўключае не толькі праблемы ІТ-галіны, канстатаваў Прэзідэнт. Краіны жорстка канкурыруюць — за рынкі, капітал. Прычым усё часцей канкурэнцыя ідзе не толькі за фінансавы, але і за чалавечы капітал, ідзе барацьба за разумных, адукаваных і энергічных людзей, за новыя ідэі і інтэлектуальную ўласнасць. «Айчыннай ІТ-сферы неабходна надаць новы імпульс развіцця, каб здольныя людзі маглі тут у поўнай меры рэалізаваць свае магчымасці. Беларусь павінна аказацца рэальным цэнтрам прыцяжэння — для таленавітых людзей, паспяховых кампаній і міжнародных карпарацый. Наша краіна мае ўсе шанцы стаць як мінімум рэгіянальным лідарам у развіцці самых перадавых напрамкаў — штучнага інтэлекту, вялікіх даных, тэхналогіі блокчэйн», — упэўнены беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ні ў якім разе не мае намеру тармазіць адпаведныя працэсы і ніколі не быў рэтраградам. Аднак ён адзначыў, што шмат у чым рэалізацыя намечанага будзе залежаць ад саміх прадстаўнікоў ІТ-сферы. Прэзідэнт заклікаў нараўне з імкненнем атрымаць прыбытак на новай хвалі не забываць пра інтарэсы дзяржавы, якая ў тым ліку стварае ўмовы, гарантуе стабільнасць і бяспеку. «Усе разумныя і талковыя людзі разумеюць цяпер, што такое стабільнасць і парадак. І да гэтага берага кожны спрабуе прычаліць. Мы гатовы такі прычал арганізаваць, і нават больш — гавань. Вы павінны стаць добрымі гаспадарамі ў гэтай гавані. Даць магчымасць зарабіць. Але дзяржава мае патрэбу ў сіле. Таму яе трэба падтрымліваць. Я хілю да таго, што, зарабляючы сабе, не забывайце, калі ласка, што вы жывяце ў канкрэтнай дзяржаве», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Мяне вы не зможаце ніколі папракнуць у тым, што вашы грошы, якія паступілі ў казну ў выглядзе падаткаў, будуць раскрадзены. Ніколі! Хочаце прапанаваць новыя напрамкі выкарыстання бюджэтных грошай — калі ласка. Усе разумныя вашы ініцыятывы і прапановы будуць неадкладна рэалізаваны, — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. — Ну, а калі вы створыце тут такую цудоўную гавань, куды ўсе прыедуць і будуць самі на сябе працаваць і зарабляць, не думаючы пра іншых, і нават пра тых, хто ў вас у кампаніях будзе працаваць… Шчыра кажучы, не патрэбна мне такая гавань. Таму зразумейце мяне правільна. Я чалавек дзяржаўны.  Гэта не супярэчыць вашым задумам, памкненням, ідэям, але давайце разам бу-дзем адказваць за гэты кавалак зямлі. Я буду гарантаваць вам стабільнасць, неўмяшанне. Але парадак ніхто не адмяняў». Прэзідэнт адзначыў, што ў свеце няма выразных адказаў на многія выклікі, народжаныя бурным развіццём тэхналогій, а таму і гэты праект дэкрэта пасля яго прыняцця ў далейшым давядзецца дапрацоўваць. «Гэта будзе фундамент, але яго трэба будзе развіваць», — сказаў ён.



blr.belta.by.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!