Агульнымі намаганнямі кампетэнтных службаў карупцыю ў Беларусі ўдалося ўтаймаваць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю органаў дзяржаўнай бяспекі. «У апошнія гады агульнымі намаганнямі кампетэнтных службаў карупцыю ўдалося ўтаймаваць. І гэта прызнаюць усе ў свеце. Аднак аб ліквідацыі негатыўных з’яў яшчэ гаварыць не даводзіцца, — адзначыў Прэзідэнт. — Хабарніцтва, крадзяжы, ценявая камерцыя і іншыя такія парушэнні закону па-ранейшаму ўяўляюць сабой вялікую небяспеку для краіны. Важнейшую ролю ў процістаянні гэтаму злу адыгрываюць органы дзяржбяспекі». «Скажу прама. Гэту ролю яны выконваюць значна эфектыўней, чым іншыя адпаведныя структуры дзяржавы, прызначаныя змагацца з гэтым злом», — заявіў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што трэба прадоўжыць актыўную барацьбу з карупцыяй, усялякімі схемамі ўхілення суб’ектаў гаспадарання ад падаткаў, вывадам грашовых сродкаў за мяжу. «Вопыту ў гэтай справе камітэту не займаць. Напрыклад, у ходзе адной з аперацый яму ўдалося спыніць атрыманне буйнейшай у гісторыі краіны сумы хабараў на $5 млн. Прычым грошы былі арыштаваны і вернуты ў бюджэт», — сказаў ён.

Уладзімір МАЦВЕЕЎ,

blr.belta.by

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.