АМБІЦЫЙНЫЯ ПЕРСПЕКТЫВЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з лідарам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. Прэзідэнты абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва.

Краіны могуць дапамагчы адна адной умацаваць эканомікі. Сёлета ў горадзе Гісары (непадалёк ад Душанбэ) запрацавала зборачная вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі Мінскага трактарнага завода і акцыянернага таварыства «Бабруйскаграмаш». Развіваецца супрацоўніцтва і ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Мы гатовы ў поўнай меры забяспечыць патрэбнасці Таджыкістана ў грузавых аўтамабілях, дарожна-будаўнічай, кар’ернай і іншай неабходнай тэхніцы.

У Таджыкістана таксама ёсць шмат такога, што можа зацікавіць Беларусь. Так, у гэтай сярэднеазіяцкай краіне вядзецца вялікая работа ў сферы гідраэнергетыкі, у горназдабывальнай галіне. Наш бок зацікаўлены ў прамых пастаўках высакаякаснага таджыкскага баваўнянага валакна і гатовы разгледзець іншыя прапановы таджыкскіх вытворцаў. На думку беларускага лідара, неабходна актыўна развіваць цесныя кааперацыйныя сувязі, выпускаць вырабы, што карыстаюцца попытам, і прасоўваць іх на рынкі трэціх краін.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.