Астроўкі: дыялог з раённай уладай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні адбыўся чарговы выезд інфармацыйна-прапагандысцкай групы Нясвіжскага райвыканкама ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”. Сустрэчу з працоўным калектывам гаспадаркі, жыхарамі аграгарадка вёў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Міхаіл Мацэль. Падобныя мерапрыемствы, паводле яго слоў, накіраваны на інфармаванне жыхароў раёна аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна, рабоце дзяржаўных органаў улады. Падчас правядзення такіх сустрэч важны і другі аспект — зносіны службовых асоб раённых службаў з насельніцтвам, што спрыяе больш глыбокаму веданню жыцця людзей, умацаванню сувязей улады і народа. З боку раённага выканаўчага камітэта вядзецца мэтанакіраваная сістэмная работа па своечасовым разглядзе пытанняў, іх вырашэнні, аказанні чалавеку канкрэтнай дапамогі.

У выступленнях членаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы прагучала інфармацыя аб медыцынскім абслугоўванні насельніцтва, крымінагеннай абстаноўцы, статыстыцы па надзвычайных сітуацыях і рэальных выпадках прадухілення гібелі людзей, дзякуючы аўтаномным пажарным апавяшчальнікам, паслугах электрасувязі і рабоце камунальнай гаспадаркі. Перад прысутнымі выступілі намеснік галоўнага ўрача УАЗ “Нясвіжская ЦРБ” Галіна Сікірыцкая, намеснік начальніка Нясвіжскага РАУС — начальнік міліцыі грамад-скай бяспекі падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Чыжык, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Нясвіжскага РАНС Дзмітрый Кукула, намеснік начальніка Нясвіжскага занальнага вузла электрасувязі Мінскага філіяла РУП “Белтэлекам” Іван Жаўрыд, намеснік дырэктара УП “Нясвіжская ЖКГ” Сяргей Гардзійка.

Жыхары аграгарадка таксама скарысталіся магчымасцю задаць свае пытанні, якія тычыліся самых розных сфер жыццядзейнасці. У прыватнасці, іх хвалявалі аказанне стаматалагічных паслуг на базе Астроўскай урачэбнай амбулаторыі, далейшы лёс будынка кацельні ў Астроўках, які знаходзіцца на балансе Нясвіжскай ЖКГ, адстрэл бяздомных сабак і асвятленне вуліц у цёмны час сутак. На ўсе пытанні спецыялісты далі кампетэнтныя вычарпальныя адказы.

Аксана ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.