Чаго чакаць у Новы Год?

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Чаго чакаць у Новы Год?

Здзяйснення мар сваіх адчайных!

Мы жадаем вам прыгод,

прыгод святочных, незвычайных!

 

Хай навагоднія агні

вам радасці дашлюць нямала!

Каб шчасцем поўніліся дні

і каб здароўя ўсім хапала!

 

Благое — зычым — хай міне!

А каб сышла ад сэрца горыч —

сябры хай верныя усе

за стол пасядуць з вамі побач!

 

Няхай бакалаў тонкі звон

разносіць гул вясёлым рэхам,

ды Дзед Мароз у кожны дом

да вас наведаецца з мехам.

 

Няхай жа будзе — белы снег,

і нават больш таго — завея!

Няхай гучыць дзіцячы смех

і дорыць нам усім надзею!

 

Андрэй Козел.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.