Дэлегацыя кітайскай правінцыі Шаньсі наведала Нясвіж

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па запрашэнні старшыні

Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Івана Крупко

13 снежня пачаўся рабочы візіт дэлегацыі кітайскай правінцыі Шаньсі ў наш рэгіён.

У адпаведнасці з папярэднімі дамоўленасцямі, адбылася сустрэча прадстаўнікоў кітайскай дэлегацыі з кіраўніцтвам раённай вертыкалі ўлады. Падчас дыялогу кіраўнік дэлегацыі — намеснік старшыні Сходу народных прадстаўнікоў правінцыі Шаньсі Лю Цзе акцэнтаваў сваю ўвагу на такіх напрамках супрацоўніцтва, як турызм, культура і адукацыя. Варта адзначыць, што гэта перспектыўныя напрамкі для абодвух бакоў: у рэгіёнаў-партнёраў багатая гісторыя і культурная спадчына, якія былі б цікавымі як несвіжанам, так і жыхарам Паднябеснай.

Яшчэ адной важнай тэмай двухбаковага дыялогу стала тэма перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны і вытворчасці прадуктаў харчавання. У гэтай сувязі кітайскія партнёры зрабілі азнаямленчую паездку ў ААТ «Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання».

Падчас сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб дружбе, абменах і супрацоўніцтве паміж горадам Нясвіжам і правінцыяй Шаньсі. Падводзячы вынікі сустрэчы, старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко адзначыў, што цяперашні рабочы візіт — гэта магчымасць адкрыць новыя грані супрацоўніцтва ў розных напрамках, няхай гэта будзе культура, адукацыя або інвестыцыйная палітыка. Кожная такая сустрэча — гэта пэўны крок у правільным накірунку. І калі нам удасца прыцягнуць кітайскіх турыстаў у Нясвіж, гэта станоўча адаб’ецца на эканоміцы нашага горада, а таксама спрацуе на ўмацаванне партнёрскіх адносін.

Пасля афіцыйнай сустрэчы кітайская дэлегацыя наведала шэраг гістарычных славутасцей Нясвіжа. Падрабязней чытайце ў наступных нумарах «НН».

Аб правінцыі Шаньсі

Адміністрацыйны цэнтр — Тайюань. Правінцыя знаходзіцца на поўначы Кітая, акружана раёнам эканамічнага асваення Бахайскага мора. Плошча тэрыторыі Шаньсі — 156 тысяч квадратных кіламетраў. Шаньсі засяляюць 36,82 мільёна чалавек, 99,75 % насельніцтва правінцыі — ханьцы. У 2016 годзе валавы ўнутраны прадукт правінцыі дасягнуў 1,293 трлн. юаняў, ВУП на душу насельніцтва складае 5677 долараў ЗША.

На фота: старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко з кітайскімі гасцямі на экскурсіі ў гарадской ратушы ў чацвер, 14 снежня.

 Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.