Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

«Добрая энергія — дзецям!»

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 22.12.2017

Гэта назва акцыі, якая праходзіць у школах раёна. Яе мэта — азнаямленне з правіламі бяспечнага абыходжання з электрычнасцю ў побыце; набыццё навыкаў прагназавання небяспечных сітуацый, звязаных з паражэннем электрычным токам і маланкай, выпрацоўка алгарытму дзеянняў у выпадку іх узнікнення; папярэ-джанне цепла- і электратраўматызму ў дзяцей; фарміраванне актыўнай пазіцыі ў падрастаючага пакалення ў сферы захавання правілаў электрабяспекі, пазітыўнае стаўленне да зберажэння энергарэсурсаў; павышэнне ўзроўню ведаў дзяцей і падлеткаў на тэму цепла- і электрабяспекі.



Фота на памяць. Першакласнікі са сваім класным кіраўніком Дзінай Панасюк, дырэктарам СШ № 1 г. Нясвіжа
Таццянай Дубовік, інспектарам Нясвіжскай раённай інспекцыі «Энерганагляд» Адамам Цвірко
і начальнікам гэтай інспекцыі Сяргеем Цэцаравым

На гэты раз эстафету перадачы ведаў аб абыходжанні з электрычнасцю прыняла  СШ № 1 г. Нясвіжа. Удзельнікамі мерапрыемства сталі першакласнікі, іх бацькі, кіраўніцтва школы, а таксама госці — начальнік Нясвіжскай раённай інспекцыі «Энерганагляд» Сяргей Цэцараў і інспектар гэтай установы Адам Цвірко.

У школьнай упрыгожанай зале разгарнулася цэлае дзейства. У гульнёвай форме дзеці атрымлівалі новыя і замацоўвалі ўжо набытыя веды па тэме. Адгадвалі загадкі, спявалі, танцавалі, ставілі павучальныя інсцэніроўкі, казкі, удзельнічалі ў конкурсе… І цвёрда засвоілі, што ў наш камп’ютарны век, век айфонаў, мабільных тэлефонаў, шматлікай бытавой тэхнікі хоць і цяжка адысці ад спакусы, але ўсё ж трэба берагчы электрычнасць. А з дапамогай наглядных міні-плакатаў, якія яны атрымалі ад гасцей, маленькія пачаткоўцы вучыліся арыентавацца ў той ці іншай сітуацыі, каб не трапіць у бяду.

Мерапрыемства стала павучальным для бацькоў, выклікала станоўчыя эмоцыі першакласнікаў, якія з задавальненнем пры- нялі ў ім удзел і за свае старанні атрымалі тэматычныя сувеніры з рук Сяргея Цэцарава і Адама Цвірко.

Фрагмент казкі «Лясное багацце»,
дзе лясныя жыхары вучылі бабра, як правільна
выкарыстоўваць энергію, каб яе хапіла ўсім

Як паведаміў Сяргей Іванавіч, дадзеная акцыя ўжо прайшла ў Ліпскім НПК д/с-СШ і ў СШ № 3 г. Нясвіжа. Ён адзначыў актыўны ўдзел у гэтай акцыі як вучняў, так і педкалектываў і падзякаваў за такі змястоўны ўрок педагогам СШ № 1. Ён і сапраўды быў вельмі цікавым, яркім і запамінальным, у чым заслуга класнага і музычнага кіраўніка ў адной асобе Дзіны Мікалаеўны Панасюк. Яе выхаванцы цяпер добра ведаюць, што рэсурсы краіны мы ўсе эканоміць павінны. І з радасцю гатовы падзяліцца ведамі са сваімі старэйшымі сябрамі па школе.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!