Еўрапейскія гульні ў Беларусі стануць найлепшымі ў гісторыі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларусь забяспечыць падрыхтоўку да ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года на самым высокім узроўні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янезам Качыянчычам.

«Вы павінны ведаць, што ў Беларусі ў вас моцны пункт апоры. Вы заўсёды можаце разлічваць на нашу краіну. Тым больш наперадзе ў нас такая вялікая, знакавая падзея (ІІ Еўрапейскія гульні 2019 года), і нам трэба будзе вельмі шмат зрабіць, — сказаў кіраўнік краіны. — Нашы прадстаўнікі зусім нядаўна паведамлялі аб сітуацыі, звязанай з падрыхтоўкай да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Хачу вас запэўніць, што   ўсё, што мы паабяцалі, да сярэдзіны 2019 года будзе мадэрнізавана, пабудавана і апрабавана. І вы не будзеце мець ніякіх праблем ні з гасцямі — іх рассяленнем, харчаваннем, — ні са спартсменамі, трэнерамі, спецыялістамі, функцыянерамі алімпійскіх камітэтаў. Мы зробім гэта, як і ўласціва Беларусі, вельмі душэўна, адкрыта».

«Гэта будуць найлепшыя Еўрапейскія гульні. Таму што гэтай   Алімпіядай будзе жыць увесь беларускі народ», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Янез Качыянчыч адзначыў, што кіраўнік нашай дзяржавы запрасіў яго ў Беларусь адразу ў дзвюх якасцях — Прэзідэнта краіны і прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта. «Вы адзін з тых лідараў, на якіх трымаецца свет. І калі вы абяцаеце, што ўсё будзе арганізавана добра, значыць, так яно і будзе», — заявіў прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. «Мы вельмі задаволены тым, як ідзе падрыхтоўка. Мы цалкам укладваемся ў часавы графік. І я ўпэўнены, што Еўрапейскія гульні ў Мінску будуць самымі лепшымі ў гісторыі», — дадаў Янез Качыянчыч.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.