Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 5 °C

Эканоміка-2018: без разгойдвання пачаць новы год

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пра гэта гаварыў Андрэй Кабякоў, Прэм’ер-міністр Беларусі, на пасяджэнні Савета Міністраў, на якім падводзіліся вынікі работы эканомікі краіны за мінулы перыяд гэтага года, абмяркоўваліся чаканыя вынікі 2017-га і ацэнкі студзеня 2018 года. Ён адзначыў, што пакуль па двух напрамках мы крыху адстаём ад планавых паказчыкаў — гэта прыцягненне інвестыцый і рост даходаў насельніцтва. Яшчэ ёсць час кропкава дапрацаваць там, дзе неабходна.



За дзевяць месяцаў гэтага года прыцягнута $905 млн. прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове пры заданні — $1 млрд. 30 млн. Наконт росту рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва адзначана, што па выніках года чакаецца выканне паказчыку і забеспячэнне росту не менш за 101,3 % да 2016 года. Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што шмат пытанняў застаецца ў будаўніцтве, пра якое таксама ішла размова на пася-джэнні.

Уладзімір Зіноўскі, міністр эканомікі Беларусі, нагадаў пра задачы выйсці на паказчык росту ВУП не менш за 2 % у гэтым годзе і на 3,5 % — у наступным.

“ЗВЯЗДА”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!