Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 12 °C

Новыя крыніцы для падтрымкі АПК

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 06.12.2017

Адбылося сумеснае пасяджэнне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Дэпутаты мелі магчымасць задаць пытанні членам урада на тэмы, якія іх хвалююць. Асноўная — стан агра-прамысловага комплексу.

Міхаіл Русы, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі, асобна спыніўся на праблеме стратных гаспадарак. Іх колькасць з пачатку 2017 года знізілася больш чым на 40 %, але пытанне застаецца актуальным. Для падтрымкі такіх вытворчасцей плануецца да канца года дапрацаваць указ па фінансавым аздараўленні сельгаспрадпрыемстваў.



Для падтрымкі ўсяго АПК таксама распрацуюць дадатковую крыніцу льготнага крэдытавання комплексу. «З прычыны спецыфікі АПК, дзе абарачальнасць абаротнага капіталу складае звыш года, сельскагаспадарчыя арганізацыі непазбежна павінны прыцягваць крэдытныя рэсурсы», — адзначыў Міхаіл Русы. У якасці такога механізма можна будзе разглядаць магчымасць унясення ў статутны фонд ААТ «Белаграпрамбанк» мэтавых рэсурсаў.

У Беларусі плануецца павялічыць экспарт сельгаспрадукцыі да $7 млрд. да 2020 года, паведаміў таксама намеснік прэм’ер-міністра. «Прадукцыйнасць працы ў сельскай гаспадарцы неабходна павялічыць у 1,4 раза да 2020 года, рэнтабельнасць продажаў неабходна давесці да 10 працэнтаў, аб’ёмы паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны на экспарт — да $7 млрд.», — сказаў віцэ-прэм’ер. Міхаіл Русы падкрэсліў, што ў бягучым годзе захоўваецца дадатная дынаміка развіцця АПК. «Атрыманы добры ўраджай збожжа, рапсу, цукровых буракоў. Дынамічна развіваецца жывёлагадоўля. Акрамя вытворчых вынікаў, значныя пераўтварэнні адзначаюцца і ў сацыяльнай сферы. У 2005—2010 гадах у рамках Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі і Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі на 2011—2015 гады праведзена комплекснае будаўніцтва сацыяльнай інфраструктуры вёскі на аснове 1481 аграгарадка, што стварыла ўмовы для далейшага развіцця вясковых тэрыторый», — расказаў ён. Пры гэтым віцэ-прэм’ер акцэнтаваў увагу, што ў бліжэйшыя гады галіне трэба будзе працаваць ва ўмовах узмацнення канкурэнцыі на сусветным рынку і вырашаць задачы, якія стаяць перад аграпрамысловым комплексам краіны, абазначаныя ў Дзяржаўнай праграме развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі на 2016—2020 гады. «У першую чаргу гэта задавальненне патрэбнасцей унутранага рынку і нарошчванне экспартнага патэнцыялу за кошт павышэння эфектыўнасці вытворчасці і канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі», — растлумачыў Міхаіл Русы. Намеснік прэм’ер-міністра нагадаў, што да 2020 года трэба будзе забяспечыць вытворчасць збожжа 10 млн. т без кукурузы, малака — каля 9 млн. т, бульбы — 6 млн. т, цукровых буракоў — больш як 5 млн. т, жывёлы і птушкі — амаль 2 млн. т. «Гэта даволі напружанае заданне, паколькі запатрабуе штогадовага прыросту вытворчасці ў сельскай гаспадарцы на 3-4 працэнты, харчовай прамысловасці — на 5-6 працэнтаў у год», — канстатаваў ён.

БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!