Падзяка за птушку

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адным цёплым вечарам Марына сядзела на балконе і чытала кнігу. Яна была пра каханне, таму, натуральна, дзяўчына захапілася ёю. А потым  захацелася салодкага, і  Марына прынесла сабе мёду, малака ў кубачку. І так было смачна, салодкая  млявасць  ахапіла  цела, дзяўчыну пацягнула на сон. Задрамала і не пачула, як  на балкон заляцела сінічка, нячутна падышла на тоненькіх лапках да сподачка, у якім быў мёд. Клюнула раз, другі, спадабалася. Птушка памкнулася да ласунку і нечакана ўпала туды. А выбрацца цяжка. Затрапяталася, замахала крылцамі, але цягучы мёд не выпускаў. Прачнулася Марына, паглядзела, што робіцца, і кінулася на дапамогу. Выцягнула пацярпелую, занесла ў ванну і вымыла. Закруціла ў рушнік. А потым вырашыла яшчэ фенам пагрэць ды высушыць канчаткова. Тут ужо сінічка не змаўчала, ёй стала страшна, вырывацца пачала, пішчаць. Ледзь справілася дзяўчына  са сваёй падапечнай, і гла-дзіла яе, і супакойвала, гаворачы ласкавыя словы. Чыстую і пушыстую госцю выпусціла з балкона:

— Ляці, гарэза!

Ноччу Марыне прысніўся сон: ідзе яна па лесе і бачыць на дрэве вялікі плакат. На ім выведзены тэкст:  “Дзяўчыне Марыне аб’яўляецца падзяка за выратаванне птушкі. Уручыць ёй чатырыста рублёў прэміі”.  Прачытала яна арыгінальную падзяку і падумала:  “Добрая ўзнагарода. А калі дадуць?”

Адказу не пачула, бо прачнулася. Уздыхнула і сказала сама сабе:  “Ну, не атрымаю грошай, але  птушку выратавала. Нехта ж падзякаваў…”

Раіса Хвір, г. Нясвіж.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.